«Решили переехать после путешествия по американской глубинке». Семья минчан уже 10 лет живет в деревне – и недавно открыла красивенный «Арт-хутор»

«Решили переехать после путешествия по американской глубинке». Семья минчан уже 10 лет живет в деревне –...
Семья минчан 10 лет назад совершила путешествие в Америку, посмотрела на людей, а потом решила вернуться в Беларусь и зажить на хуторе. Сейчас родовое гнездо семьи разрослось до «Арт-хутора», куда за спокойствием и вдохновением могут приезжать все желающие.

Семья минчан 10 лет назад совершила путешествие в Америку, посмотрела на людей, а потом решила вернуться в Беларусь и зажить на хуторе. Сейчас родовое гнездо семьи разрослось до «Арт-хутора», куда за спокойствием и вдохновением могут приезжать все желающие.

Про судьбоносное путешествие, возвращение домой и жизнь в новом доме рассказывает Женя Манцевич (37, Минск – деревня Лоховщина, Воложинский район).

Это Верасень, по образованию он геолог; его жена Женя (она журналистка, вместе с мужем создала сайт Downshifter.by) и их сын Данат.

«Нам з мужам было па 27. Мы толькі вярнуліся з падарожжа, больш за год ездзілі з табурэткай па Паўднёвай і Паўночнай Амерыках»

– І ў падарожжы неяк само сабой стала зразумела, што мы хочам жыць у вёсцы, бо ў падарожжы стараліся ездзіць па маленькіх гарадках, па вёсках, як мага радзей заязджаць у вялікія гарады. Толькі па візы ці калі ладзілі там фэсты.

А так усё самае цікавае адбывалася ў вёсках: самыя гасцінныя людзі, культура найбольш захоўваецца ў вёсках, няма гэтай усеагульнай глабалізацыі, калі ў гарадах усё становіцца аднолькавае, паўсюль адныя і тыя ж «Макдональдсы», нейкія гіпермаркеты, молы. А ў вёсках заўсёды аўтэнтычная музыка, стравы, кулінарыя.

Плюс у нас быў прыклад – наш сябар, які з намі падарожнічаў, украінец Леанід Кантэр, ва Украіне набыў некалькі хат на хутары, і мы пабачылі, што гэта магчыма. Зразумелі, што зусім не абавязкова трымаць свіней, курэй, саджаць вялікі агарод. У мяне дагэтуль самы мінімальны агарод.

«Я не той чалавек, які любіць весяліцца ў барах. Я люблю папрацаваць фізічна, мне падабаецца пакалоць дровы, пакасіць траву, нешта ствараць сваімі рукамі»

– Плюс, калі ёсць мазгі, ёсць магчымасць зарабіць грошы на рамонт, які я не змагу зрабіць сама, таму наняць людзей. Гэта не так ужо і складана. А што лепей? Сядзець ногі задраўшы, пляваць у столь? Ну, можна сказаць, такая гульня, квэст такі – трэба цікава жыць.

Што тычыцца бараў і шопінгу, я, напэўна, не сярэднестатыстычны ў гэтым плане чалавек. Затое да нас прыязджаюць сябры. Канешне, цяпер радзей, у сувязі з тым, што многія з’ехалі. Мы і тут тусоўкі робім, у нас таксама весела. Вакол жыве шмат моладзі. Літаральна два дні таму ў суседскага хлопчыка быў дзень нараджэння. Мы з сынам хадзілі ў суседнюю вёску. Там было дзяцей дваццаць.

«Спачатку мы хацелі дом на Палессі, у нас было такое ўяўленне: рака, дзікая прырода. Нават адзін раз з’ездзілі ў вылазку»

–Знайшлі на карце прыгожую назву – Князь Бор – і паехалі. Туды – каля 300 км, калі прыехалі, зразумелі, што на самой справе не ўсё так рамантычна, як мы сабе ўяўлялі. Паўсюль рыбакі, вужакі, авадні, мошкі. Зразумелі, што Палессе ўсё ж не тое месца, дзе мы хацелі б жыць.

А пасля наша знаёмая ехала да свайго знаёмага і прывезла нас сюды. Нам вельмі спадабалася: тут шыкоўныя ўзгоркі, такога я ў Беларусі нідзе не бачыла. Сама я з Вілейкі, а там усё роўнае, далягляды такія. А тут заходзіш на ўзгорак – і з кожнага новы краявід. Побач ёсць пасяленне, жыхары называюць сябе «цудоўныя пагоркі». Наша мясціна – Ашмянскае ўзвышша.

Літаральна на другі дзень мы даехалі цягніком, а далей да хутара шэсць кіламетраў на роварах. Пабачылі хату, узгорак, які адкрываецца з вокнаў, – і «адразу купляем». Яна якраз прадавалася. Па грашах тады гэта было даволі танна: дом і 25 «сотак» – каля 1800 долараў. Праз два дні мы ўжо засяліліся і ладзілі наваселле. Побач жыла суседка – баба Васіліна, яна нам усё расказала і паказала. Сказала: «Купляйце, будзем суседзямі, будзе весела».

Як зразумелі, што пацягнем? Мы ж вярнуліся з падарожжа па Амерыках, якое цягнулася год. Дзе мы толькі не начавалі: на нейкіх закінутых запраўках, у каробках паміж матацыкламі ў гаражах, проста на вуліцы пад маскітнай сеткай. Для нас вясковая хата – гэта проста быў люкс. Мае бацькі, канешне, калі прыехалі на наваселле, пабачылі ўсё гэта – мама плакала. А мы былі шчаслівыя: сцены і дах ёсць, што нам яшчэ трэба?

Ці дорага жыць на хутары? «Закуплюся я ў Валожыне ці ў Мінску, і ежы хапае на тыдзень ці два. Тут я не хаджу кожны дзень у краму»

– А ў горадзе як – не хапае смятаны, пайшла ў магазін і аддала добра, калі 50 рублёў. Тут такога няма: ну няма чагосьці – думаеш, як замяніць, што прыгатаваць з таго, што ёсць. Плюс тут няма месцаў грамадскага харчавання, даводзіцца гатаваць. З аднаго боку, гэта мінус – надакучвае гатаваць самой, з другога – менш грошай траціцца на ежу. На транспарт не траціцца, усё пешшу ці на ровары.

Калі прыязджаю ў Мінск, рэальна ў мяне сыходзіць шмат грошай за адзін-два дні. Адзенне, што дома нашу, данашваю да дзір, навошта мне новае? Тое, што нашу ў горад ці на выхад, нашу рэдка, яно не знашваецца. Адзенне купляю рэдка. Калі трэба нешта адрамантаваць – муж можа зрабіць гэта сваімі рукамі.

«Не так даўно мы выкупілі дом і 25 “сотак” бабулі Васіліны, якую пахавалі два гады таму. І зрабілі там “Арт-хутар”»

– Выгадным наш арт-хутар цяжка назваць. Зараз яшчэ павялічыліся выплаты: раней была адна базавая ў год, пасля – дзве базавыя, цяпер 31 рубель у месяц трэба плаціць за вядзенне агратурыстычнага бізнесу.

Кошты ў нас зараз нізкія, высокім не спрыяе сітуацыя: і палітычная, і вайна пачалася. І мне неяк захацелася, каб людзі мелі магчымасць – любы чалавек – прыехаць і выдахнуць тут, адпачыць. Забыць, паназіраць за прыродай, пабыць самім сабой. Я ведаю, як цісне горад, як уся гэта атмасфера прыгнятае, трывожыць. Людзі, якія сюды прыязджаюць, літаральна крыяюць. Калі прыязджаюць творчыя людзі – у іх адразу з’яўляецца натхненне: і пішуць, і малююць. І мне потым гаварылі, што ў іх быў самы плённы час, калі яны жылі ў мяне на «Арт-хутары».

«Так, гэта не прыносіць мне вялікага прыбытку, але мы заўсёды марылі набыць другую хату, каб маглі прыехаць і пажыць нашы сябры»

– Каб прымаць гасцей, цікавых людзей, нават за мінімальныя грошы. Затое ёсць клёвая кампанія, ёсць з кім пагаварыць. Ствараем і сабе прыемны соцыум.

Цяпер у нас «Арт-хутар» каштуе 35 рублёў з чалавека ў суткі. Максімум можа размясціцца сем чалавек, калі з раскладушкамі – 10. Можа прыехаць нават адзін чалавек.

Зараз мы ў працэсе будоўлі санвузла, так што хутка ўсё ж такі кошты я павышу. Пакуль прыбіральня і летні душ на вуліцы (але з электраводанагрэвам).

«Арт-хутар» назвалі ў гонар былой гаспадыні дома бабулі Васіліны.

Васіліна была для нас вельмі добрай суседкай. Мы захавалі ў хаце яе фотаздымкі, хочам павесіць на сценку старую фотку, дзе яна маладая стаіць у нашым двары і дзе яшчэ ўсё па-іншаму. Дзе цяпер поле і лес – на фотцы бачна, што быў сад, чыясьці гаспадарка.

Хочацца захаваць гісторыю, бо баба Васіліна заўсёды была рада, калі мы тут ладзілі нейкія варушнякі, фэсты. Прыязджалі госці, яна прыходзіла, сядала, глядзела на ўсё гэта і шчасліва гаварыла: «Ой, ну як добра – Лохаўшчына ажывае!» Ёй бы і зараз было радасна, што да яе ў хату прыязджаюць людзі, што вёска жыве.

Што рабіць на хутары?

– Тут ёсць казіныя малакапрадукты, плюс з самімі козачкамі можна пагуляць. Ёсць малако, тварог, сыр казіныя, у суседняй вёсцы ёсць карова, там таксама можна пакаштаваць і каровіна масла. Можна купіць яйкі, ёсць дзяўчына, у якой многа рознай птушкі: ёсць і перапяліныя яйкі, і курыныя розных колераў, і паўліны ёсць – што заўгодна.

Можна прыязджаць з дзецьмі і хадзіць-глядзець птушак. Мёд смачны, хлеб пякуць, піражкі з чым заўгодна – і з грыбамі, і з крапівой, з фермерскім мясам. Можна купіць мядовы квас, яшчэ сусед робіць цукеркі «мядзяркі» з мядовых прадуктаў і розных дадаткаў.

Плюс гістарычна тут цікавыя мясціны: у суседняй вёсцы жыў Сымон Будны, друкаваў тут свае кнігі; ёсць гарадзішча, на якім стаялі замкі. Ёсць старажытны курганны могільнік, IX–XIII стагоддзя. Побач лес, там – помнік прыроды мясцовага значэння «Насаджэнне лістоўніцы»: вялікія старыя таўшчэзныя лістоўніцы.

Вельмі прыгожае балота з выспамі, на якіх растуць бярозы. Зімой мы там на каньках катаемся, летам можна за птушкамі назіраць: гняздзяцца і совы, і чаплі. Ды проста пахадзіць па ўзгорках – неймавернае задавальненне, з кожнага ўзгорка ці бачна новая вёска, ці адкрываецца новы краявід. І з пэўных месцаў бачна нават Налібоцкая пушча.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: личный архив героини публикации и Asger Ladefoged.

#Беларусь
поделиться