«Ну, это максимальная безвкусица». Архитектор комментирует (не)обычные новострои в центре Минска

«Ну, это максимальная безвкусица». Архитектор комментирует (не)обычные новострои в центре Минска
Посмотрели на новые здания и жилые комплексы, которые построили в окружении старых дворов или вместо частного сектора.

Посмотрели на новые здания и жилые комплексы, которые построили в окружении старых дворов или вместо частного сектора.

Попросили Андрея Маковского (он же Андрусь Bezdar), учредителя архитектурной студии ZROBIM architects, высказать мнение по поводу, наверное, неминуемуемого процесса уплотнения города. И прокомментировать 4 локации в центре Минска и неподалеку.

– Я лічу, што горад павінен развівацца. Калі мы будуем не маштабны квартал, як, напрыклад, Новая Баравая, а асобны ЖК ў шчыльнай гарадской тканіне, – трэба будаваць дамы ў першую чаргу бізнэс- і прэміум-класа, бо яны будуюцца ўжо каля развітай сфарміраванай інфраструктуры, дзе надзел зямлі каштуе дорага. Прэміум-клас мае шмат адметных рысаў, адна з якіх – падземныя паркоўкі, каб не шкодзіць навакольным дварам павелічэннем колькасьці аўтамабіляў. Зразумела, трэба будаваць з улікам позірку на месца, каб будынкі не перакрывалі тое асяроддзе, якое ўжо склалася. Калі мы закансервуем горад, пафарбуем яго белай фарбай, як макет, і будзем казаць, што такім ён быў, напрыклад, 100 гадоў таму – і таму зараз ён такі, у нас атрымаецца музей, а не горад. І гэта нармальна – казаць, што раней тут былі «Татарскія агароды», а зараз новыя жылыя комплексы. Важна пры праектаванні гэтых комплексаў улічваць гісторыю месца.

Кажуць, што Мінск даволі шчыльна пабудаваны. Гэта сапраўды так, але ў ім ёсць шмат кварталаў, якія можна рэанімаваць. Каля 20% у нашым горадзе – гэта прамысловыя будынкі, з якіх каля паловы не працуе, і іх плошчы здаюцца ў арэнду. Замест гэтага можна будаваць жыллё ці рэканструяваць іх пад жыллё – напрыклад, «Гарызонт». Гэта лепш, чым зараз, калі маленькі бізнес хаатычна займае непрывабны прамысловы будынак. Маючы інвестыцыі, можна зрабіць з «Гарызонта» мадэрновы ЖК з часткай плошчаў под маленькі бізнес, і гэта будзе выглядаць цэласна, не сумбурна, як рынак ў 90-х. Акрамя адсутнасці рэнавацый прамысловага фонду, Мінск мае іншую праблему – спальныя кварталы.

Да прыкладу, Новая Баравая, якая так усім зараз падабаецца, праз гадоў 20, магчыма, стане новай Каменнай Горкай. Там добраўпарадкаваная тэрыторыя, каляровыя фасады, але няма офісных, гандлёвых, шматфункцыянальных цэнтраў, атрымліваецца тыповы спальны квартал. Лепш міксаваць гэтыя пабудовы, каб не было маятнікавай міграцыі з працы ў спальны раён і назад.

Што тычыцца лакальнага праектавання ў шчыльнай гарадской тканіне – у архітэктуры ёсць некалькі варыянтаў працы з гістарычнай прасторай. Адзін з іх – гэта калі мы спецыяльна праектуем будынак, які вылучаецца з гэтай прасторы і прыцягвае ўвагу. Бо сучасная мова архітэктуры нічым не горшая за мінулую, і можна ставіць адно каля аднаго. Гістарычнасць вуліцы можа ствараць фон для сучаснай архітэктурнай дамінанты. Вядома, так можна рабіць не заўсёды, ёсьць такія вуліцы, як, напрыклад, наш праспект Незалежнасці, які павінен быў быць уключаны ў спадчыну «ЮНЭСКА», але пабудавалі «не-Кемпінскі», потым офісны «парфенон» ад Dana Holdings, і гэта стала немагчымым. Дарэчы, мне падабаецца, што ў Мінску не атрымалася зрабіць бізнес-сіці. Гэта правакуе тую самую маятнікавую міграцыю, а ў нас офісныя будынкі раскіданы па горадзе, і таму развіваецца цалкам сталіца, а не нейкая яе частка.

Жилой комплекс «Престижино» по улице Богдановича

– Мне ўвогуле не падабаецца: знешне я не бачу розніцы паміж ім і любым будынкам на Каменнай Горцы. Адзіная розніца: на Горцы гэта панэльнае жыллё, а ў «Прэстыжына» – каркасна-маналітнае.

Добра, што тут ёсць падземная паркоўка. Пра кватэры: мне здаецца, што там звычайная вышыня, 2,7–3 м, і па плошчы таксама – хутчэй за ўсё гэта камфорт-клас, ад якога не трэба чакаць большага. Па коштах: можна сказаць, што гэта пераацэнены кошт кватэры. Дзіцячыя пляцоўкі тут вельмі сумныя, танныя, добраўладкаванне таксама. Асаблівай ідэі ў жылога квартала няма. Ён аніякі. Лакацыя добрая: цэнтр горада, зачыненая тэрыторыя, у нас толькі вучацца рабіць гэта зараз. Напрыклад, можна адпусціць дзяцей у двор і не баяцца, што яны кудысьці сыйдуць. Дамы павінны рабіцца такімі кандамініумамі: ёсць даследванне, што жылыя дамы трэба размяшчаць у кварталах даўжынёй 100–200 м, і не больш за 8–9 паверхаў, каб суседзі ведалі адзін аднаго ў твар, і маглі складвацца добрасуседскія адносіны. Яны адчуваюць двор, пад’езд як сваё. У савецкі час мікрараёны будавалі зазвычай адкрытыя, і прыватнасць чалавека абмяжоўвалася дзярыма ў кватэру, бо ўсё, што знаходзіцца далей, належыць гораду, уладам, але не яму.

Калі з’яўляецца агароджа, звычайна ў гэтым кандамініуме павінна быць нейкая цэнтральная плошча, дзе можна паставіць елку, зладзіць кірмаш, каб людзі маглі сябраваць з суседзямі, самі вырашаць свае праблемы і пытанні.

Самае галоўнае – гэта лакацыя. Для мяне дом – гэта каробка з бетону, яе фасады – як адзенне для дома, яго можна змяніць, а вось лакацыя – гэта назаўсёды. У нашым горадзе амаль няма затораў у цэнтры, а інфраструктура ў межах гістарычнага першага кола іразвіваецца нашмат больш спрытна. Таму я бы раіў абіраць жыллё выключна ў межах цэнтральнага першага кола.

Офисное здание на Смолячкова, 14а

– Знешне гэта галандскі будынак, ён не бянтэжыць. Крыху не падобны да офіснага будынка, больш да жылога. Спачатку здзівіўся, таму што бачна, што добрая цэгла на фасадзе, клінкерная, такое аздабленне каштуе каля 50 даляраў за метр, і тое, што ўвесь будынак аздобілі такой цэглай, сведчыць пра нейкі прэміяльны ўзровень, такога жылля ў нас пакуль няма.

Калі гэта офісны будынак – месца выбрана для яго правільнае, на Смалячкова павінны быць такога кшталту будынкі. Я асабіста цалкам «за», каб такія офісныя цэнтры будаваліся надалей у Мінску. Былі галасы, што людзей пужае такі дом, але людзі проста не звыклыя да такой архітэктуры: калі колер не бежавы і няма пілястраў, падаецца, што гэта монстр. Магчыма, тут не хапае добрага ўладкавання вакол, але, можа быць, у дэвелэпера быў такі маленькі надзел зямлі, што нічога і не зробіш. Ён не чытаецца сярод будынкаў, калі ідзеш па праспекце, таму яго вышыня мяне не бянтэжыць – толькі пазітыўна стаўлюся.

Жилой комплекс «Переулок Горный, 8»

– Зусім сумны, правінцыйны, безгустоўны будынак. Нельга зараз такое будаваць. Калі вы былі на вуліцы Лынькова, там шмат індустрыяльна-панэльных пабудоў 70-х, яна мне чымсці нагадвае гэты ЖК. Там таксама такія круглыя канструктывісцкія штукі, але там спадчына брутальнага савецкага канструктывізму, а тут – безгустоўная новабудоўля.

Тут ёсць сцілабат (узвышша, на якім стаіць дом), гэта добра, бо робіць ЖК крыху абасобленым кандамінімумам. Альтанка, якая тут стаіць, максімальна правінцыйна зроблена, а больш тут нічога і няма. Нават у спальным квартале такі будынак выглядаў бы дзіка, а тут, у цэнтры горада, лепш бы яны будавалі дарагое жыллё ці не будавалі ўвогуле. Насамрэч, такія безгустоўныя памылкі пасля вельмі складана выправіць. Калі папярэдні офісны будынак камусці не падабаецца – гэта можа быць справай колеру і патэрна фасада, і праз нейкі час гэты фасад можна змяніць. А змяніць пластыку гэтага будынка будзе ўжо вельмі складана.

Жилой комплекс «Комфорт Парк» по Тимирязева

– Гэта добры варыянт дамоў камфорт-класу, якія знаходзяцца недалёка ад цэнтра, на мяжы першага гістарычнага кола. На мой погляд, гэта нашмат лепш за «Прэстыжына», калі іх параўноўваць. Хаця клас «Камфорт Парка» заяўлены ніжэй і кватэры там, адпаведна, больш танныя, але комплекс нашмат цікавейшы. Можна паглядзець на добраўладкаванне. Гэта прыклад, як можна зрабіць нядорага, але прывабна. Тут правільныя матэрыялы. Ёсць картэн («іржавы метал»), гэта зараз модная рэч у архітэктуры і ланшафтным дызайне, тут ён выкарастаны ў малых архітэктурных формах і ў сценках з надпісамі. Тут ёсць адкрыты маналітны бетон, які прыгожа выглядае, добрае азеляненне, злакавыя расліны, якія звычайна бываюць у заходніх прыгожых кварталах. Правільнае асвятленне тэрыторыі, дзіцячыя пляцоўкі для розных узроставых груп, спортпляцоўкі, двор без машын.

Абгарожаная тэрыторыя, што таксама плюс. Прыемны вытрыманы знешні выгляд фасадаў. Я рады, што фасады не аляпаватыя, як бывае ў кварталах сярэдняга класу. Першыя паверхі з боку вуліцы аддадзеныя пад крамы. Прахадныя светлыя пад’езды з уваходам з узроўну дарогі без прыступак. Кватэра – цяпер гэта больш, чым проста квадратныя метры, гэта асяроддзе вакол, добрасуседства, кандамініум. Калі можаш выйсці ў двор, там ёсць альтанкі, можна пасмажыць грыль, пачытаць кнігу, пазаймацца спортам, папрацаваць на вуліцы з кампутарам.

Увогуле, канешне, кожны праект ЖК павінен абмяркоўвацца на «гарадскім слуханні». У Заходняй Еўропе праекты новых жылых комплексаў дэвелаперы абмяркоўваюць на такіх слуханнях, куды ўваходзяць жыхары квартала. Ім прэзентуецца праект, і яны могуць задаваць пытанні, уплываць на яго, а забудоўца імкнецца пачуць большасць і знайсці кампраміс. У нас такой культуры пакуль няма: такія слуханні бываюць, але яны фармальныя, і там праект прэзентуецца ўжо як факт.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Павал Хадзінскі для CityDog.by.

поделиться