Мінскія некропалі: надмагіллі Кальварыі і Вайсковых могілак (фота)

Мінскія некропалі: надмагіллі Кальварыі і Вайсковых могілак (фота)
Найстаражытнейшыя з дзейных у Мінску могілак – своеасаблівы музей горада, у якім адлюстраваная гісторыя мінчукоў пасля смерці і культура захавання памяці пра нябожчыкаў. У гэтым упэўніўся CityDog.by.

Найстаражытнейшыя з дзейных у Мінску могілак – своеасаблівы музей горада, у якім адлюстраваная гісторыя мінчукоў пасля смерці і культура захавання памяці пра нябожчыкаў. У гэтым упэўніўся CityDog.by.

Кальварыйскія і Вайсковыя могілкі – самыя старыя ў Мінску. Нетыпова для нашай сталіцы: нават праз некалькі стагоддзяў тут захаваліся помнікі, па якіх можна аднавіць гісторыю і культуру жыхароў сталіцы розных эпох. Хай і банальна, але гэта месцы, дзе гістарычная памяць матэрыялізуецца. Вечны спакой памерлым…

Вайсковыя могілкі (раён вул. Казлова і вул. Чырвоназоркавай)

У 1840-я гэтыя могілкі належалі Мінскаму вайсковаму шпіталю. Ужо праз 50 год тут забаранілі хаваць людзей, але трохі далей быў вылучаны кавалак зямлі, які ператварыўся ў новыя Вайсковыя могілкі. За два гады да 1900 была асвечаная царква Аляксандра Неўскага. 

Асаблівай ўвагі вартыя надмагіллі ў выглядзе абсечаных дрэваў. Лічыцца, што такія знакі ставілі тым, хто памёр без нашчадкаў і на кім сканчаўся сямейны род. Але з цягам часу мода на такія крыжы заваявала больш шырокую аўдыторыю, і іх пачалі ставіць без аглядкі на сямейнае становішча. Цікава, што на некаторых помніках стаіць аўтарства: зроблена ў Вільні ці Мінску, далей прозвішча аўтара.

Кальварыйскія могілкі (раён вул. Кальварыйскай)

Па некаторых звестках, пахаванні тут пачаліся 600 гадоў таму. Але афіцыйна Кальварыі 200 гадоў.

Уваход на тэрыторыю мінскіх Кальварыйскіх могілак – гэта арка з гарыльефамі: труны з рыдлёўкамі, сцягамі і чэрапам. Чэрап тут не элемент жаху, а сімвал: «кальва» з латыні абазначае «чэрап». Кальварыя ж з грэцкай – Галгофа: гара, дзе быў укрыжаваны Хрыстос. Праходзячы праз арку, вы літаральна праходзіце скрозь надмагільную пліту. Арку паставіў шляхціц Юры Кабылінскі ў памяць пра сваю жонку. 

Кальварыя здавён была месцам пахавання шляхты і высокапастаўленых мінчукоў-каталікоў. Цікава, што ў савецкія часы мясцовы касцёл… дзейнічаў! Падчас правядзення алімпійскіх гульняў у 1980-ым высветлілася, што некаторыя замежныя спартсмены хацелі б наведваць набажэнствы. Падумаўшы, мінскія ўлады адкрылі менавіта мясцовы касцёл – тады на выселках. І пасля ўжо не закрывалі. 

 Фота Віктар Гіліцкі.
 

поделиться
Еще по этой теме:
Вместо Красного костела: кинотеатр, «Детский мир» или?..
Черта оседлости: жизнь минчанина Леонида Штутина
Помнік на паркоўцы