У Мінску выступіць заолаг, які пражыў два гады з ваўкамі

У Мінску выступіць заолаг, які пражыў два гады з ваўкамі
Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і праект vouk.by правядзе сустрэчу з грузінскім заолагам Ясонам Бадрыдзэ ў бізнес-клубе Imaguru. Вы самі зможаце задаць яму ўсе пытанні, ну ці проста паслухаць гісторыю пра жыццё з ваўкамі.

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і праект vouk.by правядзе сустрэчу з грузінскім заолагам Ясонам Бадрыдзэ ў бізнес-клубе Imaguru. Вы самі зможаце задаць яму ўсе пытанні, ну ці проста паслухаць гісторыю пра жыццё з ваўкамі.

Грузінскі навуковец, які пабываў у шкуры шэрага, рэдка ладзіць публічныя сустрэчы, але пагадзіўся расказаць мінскай публіцы пра жыццё ваўкоў.

“Напраўду ў ваўкоў фантастычна развітая ўзаемадапамога. Аднойчы яны і мне выратавалі жыццё. Тады я ўпершыню задумаўся наконт альтруізму: што гэта такое? Значыць, гэта рэалізацыя біялагічнай патрэбы. Што будзе – звер пра гэта не думае. І тады я зразумеў, што ўсё, што мы маем, чым мы ганарымся, – гэта не мы прыдумалі, гэта ўсё адтуль ідзе”, – адзначае Ясон Бадрыдзэ.

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 8 лютага ў 19:00 у бізнес-клубе Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4). Набыць білет можна тут.

Ясон Бадрыдзэ, прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык сектара паводзін і экалогіі жывёл у Інстытуце заалогіі АН Грузіі, супрацоўнік Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Іллі Чаўчавадзэ. Ён прысвяціў вывучэнню ваўка ўсё жыццё і каля двух гадоў пражыў у зграі гэтых драпежнікаў.

А як падтрымаць праект па-іншаму?

Калі памятаеце, напрыканцы мінулага года навукоўцы пазначылі GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. Да 10 лютага праходзіць конкурс па выбары імя для аднаго з іх.

А вось даць імя маладой ваўчыцы зможа спонсар, які зробіць ахвяраванне ў 700 руб. Ваўчыца нарадзілася ў 2018 годзе. Мяркуючы па слядах, яна ходзіць са зграяй з 4–6 ваўкоў.

Аматары прыгод могуць забраніраваць сабе месца ў экспедыцыі праекта vouk.by па слядах пазначаных ваўкоў (2 месцы, 100 руб.). А тыя, хто хоча даведацца яшчэ больш пра сакрэты жыцця ваўкоў, могуць далучыцца да сумеснай VIP-вячэры з Ясонам Бадрыдзэ і камандай праекта (2 месцы, 100 руб.).

Спецыяльна да мерапрыемства выпушчаны невялікім тыражом торбы (25 руб.) і кубкі (20 руб.) з дызайнерскім прынтам. Калі ў вас не атрымліваецца ўзяць удзел у сустрэчы, але ёсць важнае пытанне да прафесара, то за пэўную суму вы можаце яго задаць і атрымаць асабісты відэаадказ ад Ясона Бадрыдзэ (15 руб.).

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться