Нам усім прапануюць прыдумаць імя для ваўка-адзінца

Нам усім прапануюць прыдумаць імя для ваўка-адзінца
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прапануе кожнаму жадаючаму прыдумаць імя для аднаго з шэрых ваўкоў на Палессі.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прапануе кожнаму жадаючаму прыдумаць імя для аднаго з шэрых ваўкоў на Палессі.

Напрыканцы мінулага года АПБ у межах навуковых даследаванняў пазначыла GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. Зараз арганізацыя шукае імя для аднаго з іх.

Калі ў вас ёсць ідэі, вам трэба запоўніць анкету ці пакінуць каментарый на старонцы праекта ў facebook, Instagram альбо “УКантакце”. Імя ваўку выберуць 10 лютага 2019 года.

Як тлумачыць АПБ, зараз ваўку-адзінцу тры гады, а гэта час дысперсіі (рассялення), калі самцы пакідаюць зграю і пачынаюць шукаць лепшага жыцця. У месцы, дзе ён жыве, ужо есць ваўчыная зграя, але ён да яе не належыць. Самотнаму ваўку вельмі складана паляваць зімой, таму сілкуецца ён выключна падлай.

Як выберуць імя для другой ваўчыцы, АПБ раскажа 8 студзеня.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: АПБ.

поделиться