Этна-анархісты з ініцыятывы «Пошуг» павесілі недалёка ад Музычнага тэатра люстэрка з надпісам «Твая хата з краю? Крайняя гарыць першай!» Яны лічаць, што паглядзець на сваё адлюстраванне ў ім павінен кожны беларус, і вось чаму.
«Чалавецтва абыякава глядзіць на войны і тэракты, згвалтаванні і рабаванні, жадаючы думаць, што гэта адбываецца не за іх акном, а недзе далёка на іншым канцы свету, – напісалі актывісты ў прэс-рэлізе для CityDog.by. – Кожнаму ўдзельніку грамадства варта ўсвядоміць вельмі простую ідэю: для дасягнення індывідуальных мэтаў варта аб'яднацца. Для аб'яднання трэба ўсвядоміць важнасць індывідуальнай адказнасці. Прыгледзьцеся ў палаючае “акно”, і, быць можа, вы разглядзіце там сябе».
«Вогненная» інтэрвенцыя з’явілася па вуліцы Карла Лібкнехта, на месцы сапраўднага пажару ў бараку, які знаходзіцца акурат насупраць Музычнага тэатра.
Члены ініцыятывы «Пошуг» называюць сябе этна-анархістамі. Яны вядомы вулічнымі акцыямі, графіці на вострыя сацыяльныя і палітычныя тэмы ў Мінску. У знешнім афармленні стрыт-арту яны часта выкарыстоўваюць элементы арнаменту, традыцыйныя сімвалы (напрыклад, бусла) і беларускую мову. Самая гучная справа «Пошугу» – малюнкі ў горадзе «Рэвалюцыя свядомасці. Яна ўжо ідзе» і «Беларусь мае быць беларускай». За гэта трох актывістаў судзілі ў Фрунзенскім судзе Мінска.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: citydog.by.
Падралі новыя штаны
І зацафАлі мне машыну,
Скажыце людзі, хто яны?
Усё яны жыдамасоны,
Усю зямлю ўзялі в палон,
Кашмарные жыдамасоны,
Табе гамон і мне гамон.
Лятуць ахотніцкіе сеці,
Каб раскалоць і разваліць,
Садяць штодня у інтернэце,
Каб атмасфэру накаліць.
І у мяне у межсэзон
Пакралі новы паразон.
Параспісаные ўсе ролі,
Уся планэта пад кантролем,
У іх і фабрыкі, і банкі,
Усе яны паны ды панкі.
А калі грошы мне дадуць,
Гатоў і я да ных прімкнуць."
(Лявон Вольскі "Жыдамасоны")
Каб атмасфэру накаліць.
І у мяне у межсэзон
Пакралі новы парасон.
и где эти умники спали, когда как-то подозрительно внезапно сгорел там неподалеку ценный образец деревянного зодчества, даже кажется числившийся охраняемым объектом
ты пишешь что он охранялся (государством), так почему государство его не уберегло?