CityDog.io
1
19.07.2022

CityDog.io пачынае эксперымент, які (спадзяемся) дапаможа вам вывучаць беларускую мову

CityDog.io пачынае эксперымент, які (спадзяемся) дапаможа вам вывучаць беларускую мову
Сёння ў нас выйшаў тэкст на беларускай мове пра тое, як размаўляць з бацькамі, якія паміраюць. І мы паспрабавалі зрабіць эксперымент з падкастам – расказваем, што за ён.

Сёння ў нас выйшаў тэкст на беларускай мове пра тое, як размаўляць з бацькамі, якія паміраюць. І мы паспрабавалі зрабіць эксперымент з падкастам – расказваем, што за ён.

Што за эксперымент?

Некаторыя беларускамоўныя тэксты на CityDog.io цяпер будуць суправаджацца аўдыядарожкамі, у якіх голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш будзе гэтыя тэксты агучваць.

Навошта мы гэта робім?

Мы паспрабавалі правесці такі эксперымент па некалькіх прычынах:

  • па-першае, мы хочам, каб на нашым сайце было надрукавана і агучана больш беларускамоўных тэкстаў;
  • па-другое, мы ўпэўненыя, што дзякуючы такім аўдыятрэкам людзі, якія не вельмі добра размаўляюць па-беларуску, змогуць разумець родную мову лепш – і ў выніку хутчэй яе вывучаць.

Як гэта працуе?

  • Адкрываеце тэкст (пакуль што можна пачаць з першага артыкула). 
  • Уключаеце аўдыядарожку, якая размешчана ў пачатку матэрыялу.
  • І далей ці проста слухаеце падкаст, ці сочыце па тэксце за голасам дыктаркі. 

Такім чынам вы зможаце практыкаваць беларускую мову – ставіць маўленне і лепей разумець сэнс.

поделиться