Гэта важна: вось дзе velcom | A1 запусціў мабільную сувязь у тунэлях метро

Гэта важна: вось дзе velcom | A1 запусціў мабільную сувязь у тунэлях метро
З сённяшняга дня размаўляць па мабіле і сёрфіць у інтэрнэце абанентам velcom | A1 можна паміж станцыямі “Аўтазаводская” і “Пралетарская”.

З сённяшняга дня размаўляць па мабіле і сёрфіць у інтэрнэце абанентам velcom | A1 можна паміж станцыямі “Аўтазаводская” і “Пралетарская”.

Дзе ўжо ёсць сувязь і не?

Калі памятаеце, забяспечваць мабільнай сувяззю тунэлі метро кампанія пачала ў канцы красавіка. Зараз абаненты velcom | A1 могуць свабодна карыстацца галасавой сувяззю і мабільным інтэрнэтам на адрэзку, які аб’ядноўвае ўжо шэсць станцый Маскоўскай лініі:

  • “Малінаўка”,
  • “Пятроўшчына”,
  • “Міхалова”,
  • “Грушаўка”,
  • “Інстытут культуры”,
  • “Плошча Леніна”.

І на ўчастку Аўтазаводскай лініі:

  • “Аўтазаводская”,
  • “Партызанская”,
  • “Трактарны завод”,
  • “Пралетарская”.

На якіх яшчэ станцыях у бліжэйшы час з’явіцца сувязь?

У канцы мая мабільную сувязь запусцяць у тунэлях на ўчастку Маскоўскай лініі:

  • “Плошча Леніна» (у бок “Кастрычнiцкай”),
  • “Плошча Перамогі”,
  • “Плошча Якуба Коласа”.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться