Мы любім вандраваць па Беларусі – спадзяемся, што вы таксама. Разам з Domino’s pizza мы сабралі 10 крутых, але не самых відавочных архітэктурных славутасцей Беларусі. Зможаце адгадаць па фотках, у якіх гарадах яны знаходзяцца? Паехалі!
Дарэчы, напрыканцы тэста вас чакае ПРАМАКОД на зніжку ад Domino’s pizza.
Пачынаем з лёгкага. Гэта воданапорныя вежы Кася і Бася – адна з візітовак гэтага горада. Якога?
Гродна.
Брэста.
Навагрудка.
Уявіце: вы ідзяце па горадзе і бачыце такі цікавы будынак – ды яшчэ з гербам! Гэта дзе?
У Пінску.
У Віцебску.
У Горках.
Калі вы былі ў гэтым горадзе, то дакладна бачылі гэты дом. Дзе ён?
У Тураве.
У Магілёве.
У Бабруйску.
Ого, а такі касцёл бачылі? Гэта дзе?
У Наваполацку.
У Баранавічах.
У Барысаве.
Мы вельмі любім гэты горад. Адна з прычын: тут шмат помнікаў канструктывізму. Што за горад на фотцы?
Магчыма, самая старая тыпаграфія ў Беларусі, якая дагэтуль працуе. Адгадаеце горад?
Смілавічы.
Нясвіж.
Бабруйск.
Звычайны, здаецца, домік. Чым ён вядомы?
Гэта дом Элізы Ажэшкі ў Гродне.
Гэта дом Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
Гэта дом Марка Шагала ў Віцебску.
У гэтым горадзе шмат даваенных архітэктурных каштоўнасцей. Да большасці з іх прыклаў руку адзін вядомы архітэктар – Станіслаў Шабунеўскі. Што за горад?
Баранавічы.
Слонім.
Гомель.
Калі вы бачылі, то дакладна запомнілі. Гэта кінатэатр «Кастрычнік», а ў якім горадзе ён знаходзіцца?
У Мінску.
У Баранавічах.
У Пінску.
У сярэдзіне 80-х гэты тэатр хацелі проста разбурыць – але пратэсты гараджан не далі гэтага зрабіць. Дзе знаходзіцца тэатр?
У Магілёве.
У Мазыры.
У Полацку.
Фота:Павал Хадзінскі, Аліна Болбас, Таццяна Траяновіч, Андрэй Дзмiтрыеў (ліцэнзія CC BY-SA 3.0), Алег Малейка (воланцёрская ініцыятыва «Брэсцкі канструктывізм»), unsplash.com.
ООО «Доминоспицца», УНП 192360857.