«Муж обос**л любовника с ног до головы». Почитайте: один из самых уважаемых людей Минска – и писал своему другу такие (!) письма

«Муж обос**л любовника с ног до головы». Почитайте: один из самых уважаемых людей Минска – и писал своем...
Исторические личности тоже бывают людьми: любят выпить, покутить – и написать скабрезные письма. Музейщики подготовили к публикации переписку одного из самых заметных минчан – художника Яна Дамеля.

Исторические личности тоже бывают людьми: любят выпить, покутить – и написать скабрезные письма. Музейщики подготовили к публикации переписку одного из самых заметных минчан – художника Яна Дамеля.

Ян Дамель. Аўтапартрэт. Літаграфія Юзафа Азямблоўскага з арыгінала Яна Дамеля.

Кто такой этот Ян Дамель?

Ян Дамель (1780–1840) быў бадай што самым вядомым мастаком на беларускіх землях у першай палове ХІХ стагоддзя, – расказвае вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Зміцер Моніч, які і падрыхтаваў лісты да публікацыі. – Яго жыццё – хрэстаматыйнае для таго часу: вучоба, праца, удзел у масонскіх ложах, шырокая вядомасць, суд, ссылка ў Сібір, вяртанне на Радзіму, творчы росквіт, смерць, забыццё…

Нарадзіўся ў Курляндыі, пасля заканчэння школы ў Мітаве (сучасная Елгава, Латвія) паступіў у Віленскі ўніверсітэт, дзе вывучаў малюнак. Там ён пазнаёміўся з Ігнатам Цэйзікам, таксама студэнтам універсітэта, паміж імі завязалася сяброўства.

Как Ян Дамель оказался в Минске?

– У 1815–1820 гадах Мінскі гарадскі суд разглядаў вельмі гучную судовую справу – падробка дзяржаўных асігнацый, галоўным фігурантам справы быў уладальнік маёнтка Старынны Слуцкага павета Мінскай губерні Ігнат Цэйзік.

Дамель першапачаткова выступаў у якасці сведкі, але падзеі разгортваліся імкліва, і ў далейшым яго абвінавацілі ў пасобніцтве. Прысуд – ссылка ў Сібір.

Ян Дамель, «Маленне аб чашы». Коллекция Национального художественного музея Беларуси.

У 1823 годзе Ян Дамель вярнуўся са ссылкі і застаўся жыць у Мінску. Мясцовая шляхта замаўляла яму партрэты, гістарычныя сцэны, а для касцёлаў ствараліся маштабныя алтарныя палотны.

Захаваліся ўспаміны, што для дасягнення неабходнага кантрасту святла і ценю Дамель пісаў свае шматлікія творы ў сутарэннях мінскага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).

Памёр майстар 30 жніўня 1840 года і быў пахаваны ў крыпце яшчэ недабудаванага касцёла Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

А что это за письма?

– У пачатку 2000-х у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі сярод дакументаў шматтомнай судовай справы былі адшуканы лісты, якія мастак дасылаў свайму сябру, – расказвае вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Зміцер Моніч. – Лісты Дамеля Цэйзіку – самая што ні ёсць сяброўская перапіска, дзе ёсць месца апошнім навінам, галоўным жыццёвым падзеям, вырашэнню важных спраў і, канешне ж, камічным жыццёвым гісторыям у Вільні.

Вильно, 23 августа 1813 года: «А чтобы клад не потерял, сверху наложил кучу»

«Перад самым уваходам французаў у Вільню пэўны Іхмосць схаваў свае грошы ў трох месцах пад дахам, то бок на двары ўніверсітэцкім адзін вялікі мяшэчак, і ў ім – некалькі тысяч рублёў. Два іншых меншыя, як чалавек абачлівы і асцярожны, закапаў даволі глыбока. (І) н*сраў для таго, каб прасцей мог знайсці.

Наведваў час ад часу маленькія мяшэчкі і браў з іх на непрадбачаныя патрэбы грошы. Да вялікага мяшэчка не дакранаўся, бачачы, што ўзгорак, які яго пакрываў, некрануты.

Напрыканцы, пасля ўсіх страхаў рэвалюцыйных, ідзе да вялікага мяшэчка, каб яго ўзяць і занесці да дому. Аднак жа ані мяшэчка, ані грошы не знайшоў! Якім чынам той д’ябальскі мяшэчак з-пад таго ўзгорку быў выцягнуты, не разумею».

Вильно, 15 февраля 1814 г.: «Тут нет парикмахера!»

«Прычапілі да камяніцы (аднаго спадара. – Рэд.). знак цырульніка. І, як толькі пачало світаць, раптоўна пачалі грукаць у дзверы. Гаспадар падарваўся знячэўку – і адзінае, што паспеў, начапіць порткі на высахлую дупу. Пытае: “Чаго бы хацелі?” – “Каб нам пагалілі бараду”. – “Няхай вам гіцаль голіць вашыя бароды, тут няма цырульніка!”

І так, кінуўшы на іх раз’юшаны позірк, грымнуў дзвярыма. Толькі пачаў порткі спускаць – зноў грукаюць і просяць, каб гаспадар дома адчыніў дзверы, бо маюць інтарэс вельмі вялікай значнасці. Праклінае недарэка, нацягвае, аднак, порткі і выходзіць: “Што спадарства мае за справу?” – “Вельмі просім, каб спадар нам бароды пагаліў” – “Ідзіце да ўсіх д’яблаў, тут няма цырульніка!”

Зачыніў дзверы і ўжо не турбаваў сваю паношаную і сплюшчаную дупу пастаянным спусканнем і нацягваннем портак гаспадарскіх. У жудасным настроі праклінае і як найхутчэй апранаецца. Зноў прыходзяць ужо па адным – і просяць, каб ім бароды пагаліў. <…>

Тут гаспадар бачыць, што няма іншага выйсця – патрэбны тут план, каб пазбыцца гэтай надакучлівай збродні. Таму просіць госця сесці, разводзіць мыла, намыльвае яму бараду – і пасля гэтай аперацыі адыходзіць, сядае сабе найспакойней, размаўляе з жонкай. <>) Госць сядзіць, чакае з выпраставанай фізіяноміяй.

“Што за шалёныя д’яблы! Чаму, спадар, не голіш?” – “Вашамосць дабрадзей, – адказаў гаспадар, – тут толькі намыльваюць. А там, у іншай камяніцы, голяць”».

Вильно, 5 апреля 1814 г.: «Нужно эти яйца ему отрезать!»

«Тарджыніо, слаўны спявак, у замкавым касцёле падчас імшы біскупа Страяноўскага спяваў арыю ці канцэрт. <…> Кожны пасля заканчэння канцэрта казаў: “Што, Тарджыніо спяваў горш, чым раней?!”

 

А я ім адказаў: “Ці Іхмосці ведаеце, чаму ў Тарджыніо голас змяніўся? <…> А таму, бо ў яго яйкі адрастаюць. Трэба гэтыя наросткі адразаць, хутка да першаснай прыйдзе дасканаласці. Бо такую аперацыю трэба кожныя 10 гадоў рабіць. Такім чынам пыталіся, хто ж бы да гэтага быў зручным. “А вось маеце Войніча, які не толькі яйкі – але нават галаву адрэзаць гатовы за грошы!”»

Вильно, 30 августа 1814 г.: «Муж обос**л любовника с ног до головы»

«Адзін малады кавалер з найвялікшым запалам настаўляў рогі пэўнаму паўвекавому, але страшна моцнаму Іхмосці.

Ашчасліўлены маладзён трапляе ў ложак з маладой жонкай, мае тысячы смешных жартаў, каб яшчэ прыемней праводзіць хвіліны і забаўляць аб’ект сваёй хцівасці. Аднаго разу моцнае груканне ў дзверы абвяшчае прыбыццё мужа – ах! <…> Толькі Іхмосць спадар кавалер і мадам у страшным жаху, няма дзе яго падзець – хіба ў даволі прасторны камін. <…>

Тады заходзіць муж, праклінае, дзівіцца моцнаму сну жонкі – яна ж, быццам сонная, прабачаецца як толькі можна лагодней – напрыканцы Васпане ласкавыя слоўцы, з вуснаў прыгожай маладой і палаючай жонкі, зусім закруцілі галаву суровага мужа. <…> Кладзецца муж, ірве, што гарбар, а кавалер дрыжыць ад страху, маючы перад вачыма ўвесь жах свайго палажэння. <…>

Пасля працы ўстае муж, ідзе пас*аць. А куды? У камін! Ах! <…> Муж жа с**ць без канца, бо п’яны. Абас*аў жа таго беднага ад галавы да ног, валасы, вочы, нават вушы фаварыта, кашуля наскрозь мокрая. А найгорш тое, што не пасмеў нават варухнуцца на працягу гэтага часу.

Муж паклаўся, меў намер яшчэ ўціснуцца да Святыні Венеры. Але ў самых сенцах прыемны сон паклаў канец яго надзвычайнай цікавасці. Храпенне і моцны пярдзёж папераменна былі нібы падказкай, што муж паснуў».

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото писем: Национальный исторический архив Беларуси.

поделиться