«Негатыў ёсць, але, спадзяюся, гэта ўсё-такі тролінг». Беларускамоўныя бацькі пра цяжкасці выхавання

«Негатыў ёсць, але, спадзяюся, гэта ўсё-такі тролінг». Беларускамоўныя бацькі пра цяжкасці выхавання
З нагоды Дня роднай мовы, які ўжо прайшоў, пазнаёміліся з людзьмі, якія не толькі размаўляюць на беларускай больш за раз на год, але і выхоўваюць сваіх дзяцей на мове.

З нагоды Дня роднай мовы, які ўжо прайшоў, пазнаёміліся з людзьмі, якія не толькі размаўляюць на беларускай больш за раз на год, але і выхоўваюць сваіх дзяцей на мове.


ПАВЕЛ, АЛЕНА I СТЭФАН
Алена – арганізатарка бацькоўскай суполкі
«Дзеткі-кветкі»


– Калі Стэфану споўнілася чатыры месяцы, мы з мужам вырашылі, што наш сын павінен ведаць беларускую мову і на ёй размаўляць.

Не хапала толькі беларускамоўных стасункаў вакол, а мы разумелі, што сын расце і беларускамоўнае асяроддзе нам неабходна. Я мама актыўная і аднойчы вырашыла знайсці беларускамоўных бацькоў і дзетак, каб ладзіць з імі сустрэчы і арганізоўваць святы, – так і з’явіліся “Дзеткі-кветкі”.

Дзе шукала? Адразу ўсё адбывалася ў “Фэйсбуку”, потым аб гэтым напісалі ў газеце, а зараз самі бацькі пачалі прыводзіць знаёмых. Назбіралася нас нямала: скора ў нашай суполцы ў “Вайберы” будзе ліміт – 250 чалавек. Мы знаёмімся, сустракаемся, падтрымліваем адзін аднаго і паказваем нашым дзеткам, што мова жыве і за сценамі кватэры.
 


Адзін з нашых асноўных накірункаў – распаўсюджанне беларускай мовы ў дзіцячых садках, бо мы хочам, каб дзеці прыходзілі ў камфортныя і звычныя для іх моўныя абставіны. Але да нас прыходзяць не толькі з зусім малымі дзеткамі, але і са школьнікамі, і з падлеткамі. Нават цяжарныя матулі ёсць.

Канечне, негатыў наконт мовы ёсць, але я спадзяюся, што гэта ўсё-такі тролінг. А з большага, дзякуй богу, мне трапляюцца прыемныя людзі. Вось не так даўно пасябравалі з рускамоўнымі суседзямі з маленькім сынам – і ім так падабаецца тое, што мы робім, што нават самі захацелі аддаць дзіця ў беларускамоўную групу ў садку. Такія сітуацыі заўсёды радуюць і натхняюць.

 

АЛЯКСАНДРА І ЯНІНА-МАРЫЯ


– Нашай дачушцы амаль тры гады, а сыну сем месяцаў, і дзяцей мы гадуем па-беларуску. Думаю, моўны апарат у дзяцей будзе сфарміраваны на дзвюх мовах, бо часам і муж камунікуе па-руску, і бабулі ў нас таксама рускамоўныя. Але ж галоўная ў нашай сям’і, безумоўна, мова беларуская.

Нам ужо пара ў садок, і я спрабавала аддаць дачку ў беларускамоўныя яслі – але аказалася, што ў нашым раёне такіх няма ўвогуле. Ды і ведаю, што гэтыя беларускія групы – фікцыя, бо трапляюць туды па агульнай чарзе, а выхавальніцы і дзеці размаўляюць паміж сабой па-руску. А ў такую групу я аддаваць сваё дзіця не хачу.

 

ВЕРОНИКА (КРЕСТНАЯ МАМА) И МИЛА


– Не скажу, что дома с Милой разговаривают только по-белорусски, но стараются. Язык – неотъемлемая часть этничной идентичности, и поэтому детей, безусловно, нужно ему учить. И мы пытаемся, потому что это действительно нужно.

Мила учится в белорусскоязычной гимназии, поэтому можно считать, что большую часть времени она говорит по-белорусски. Но дома и с детьми во дворе может переключаться, так что проблем с коммуникацией не возникает.

 

ВАСІЛІНА І ФЁДАР


– Мой муж цалкам гадаваўся ў рускамоўнай сям’і, а я ў беларускамоўнай. Але мы дамовіліся, што са сваім дзіцем будзем размаўляць толькі па-беларуску, бо рускую мову Фёдар яшчэ паспее пачуць.

Праблем, з якімі сутыкаюцца беларускамоўныя бацькі, на самой справе шмат. І ў першую чаргу гэта адсутнасць адукацыі на роднай мове. Намінальна ёсць і садкі, і асобныя групы для нашых дзетак, але ўсё роўна на беларускай мове там праводзяцца толькі некаторыя заняткі, бо рускамоўных дзяцей нават у такіх групах усё роўна больш.

 

АЛЕСЬ І ЯНА


– Не скажу, што быць беларускамоўнымі бацькамі сёння цяжка: калі ты спакойна ставішся да таго, што з большага асяроддзе вакол рускамоўнае, і калі яно не настроена агрэсіўна ці прынамсі ўспрымае цябе нармальна, то нейкага прэсінгу не адчуваецца.

У Яны дастаткова рускамоўных кантактаў – ад сяброў на вуліцы да бабулі. Але мы з жонкай размаўляем з ёй на роднай мове. Фактычна атрымліваецца білінгвістычнае асяроддзе.

Мы выбралі прыватны садок, дзе ў першай палове дня англійская мова, а ў другой – руская. Спачатку разглядалі беларускі садок у Ратамцы, але ж гэты варыянт аказаўся складаным.

 

НАСТА І ДЗЯМУК


– І я, і муж размаўляем па-беларуску, таму і дзіця вырашылі выхоўваць так. Зараз яму два з паловай, і, у прынцыпе, ён трывала размаўляе па-беларуску. Некаторыя рускія словы ён таксама разумее, бо ёсць бабулі, цёткі, і сябры ў яго таксама рускамоўныя. З-за гэтага часам са мной спрачаецца: першае, што пачуў ад дзяцей на вуліцы, – “спасибо”, і доўгі час пераконваў мяне, што трэба гаварыць так замест “дзякуй”.

Але ж у асноўным асяроддзе ў нас беларускамоўнае: камунікуем з іншымі бацькамі з падобнымі арыенцірамі, пачынаем хадзіць у спецыялізаваны дзіцячы садок, і нават мамы на дзіцячай пляцоўцы с Дзямідзікам стараюцца размаўляць па-беларуску.

Раз на тыдзень мы пачынаем хадзіць у прыватны адукацыйны цэнтр. Ездзім да яго здалёк, але я вельмі задаволена. Я бачу, што там існуюць правілы, спецыяльная адукацыйная праграма і добры ўзровень мовы – і маё дзіцё вельмі лёгка туды ўлілося. Так што праблем я пакуль не бачу: для такога ўзросту ёсць дастатковы выбар мерапрыемстваў і літаратуры на беларускай мове, таму да школы мне спакойна.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: CityDog.by.

Еще по этой теме:
“Гэта як быццам зазірнуць на тузін вечарынак адначасова і адарвацца па поўнай праграме”. Сайт The New York Times напісаў пра беларускую кухню
“Вы с ума сошли, как вы его воспитываете?!” Бацькі пра тое, як у Мінску ставяцца да беларускамоўных дзетак
Две новости о рождении детей в Беларуси
поделиться