Новости За день
CityDog.io

Беларускага пісьменніка намінавалі на “нобелеўскую прэмію” па дзіцячай літаратуры

Беларускага пісьменніка намінавалі на “нобелеўскую прэмію” па дзіцячай літаратуры
Беларускі пісьменнік Пятро Васючэнка, які сёлета пайшоў з жыцця, вылучаны на прэстыжную міжнародную прэмію імя Астрыд Ліндгрэн, напісала літаратарка Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская.

Беларускі пісьменнік Пятро Васючэнка, які сёлета пайшоў з жыцця, вылучаны на прэстыжную міжнародную прэмію імя Астрыд Ліндгрэн, напісала літаратарка Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская.

Хто такі Пятро Васючэнка?

Пятро Васючэнка – беларускі літаратуразнаўца, крытык і пісьменнік, які пісаў для дарослых і дзяцей. Апошняя дзіцячая кніга аўтара “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” была надрукавана ў 2018 годзе.

Astrid Lindgren Memorial Award – гэта прэстыжна?

Так. Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн суадносяць з Нобелеўскай прэміяй, толькі ў галіне дзіцячай літаратуры. Гэту ўзнагароду ў гонар вядомай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн у 2002 годзе заснаванаў урад Швецыі. На Astrid Lindgren Memorial Award прэтэндуюць пісьменнікі, ілюстратары да іншыя дзеячы, якія папулярызуюць чытанне сярод дзяцей і падлеткаў.

Штогод пераможца Astrid Lindgren Memorial Award атрымлівае 5 мільёнаў шведскіх крон (прыблізна 600 тысяч долараў).

Ці намініраваліся на гэту прэмію беларускія пісьменнікі?

Дагэтуль у спіс кандыдатаў на прэмію імя Астрыд Ліндгрэн ужо ўваходзілі пісьменнікі Георгій Марчук, Міхаіл Пазнякоў і Уладзімір Ліпскі.

Ці атрымае прэмію Пятро Васючэнка?

На жаль, на сайце прэміі Astrid Lindgren Memorial Award адзначана, што яе нельга ўручаць пасмяротна, а беларускі пісьменнік Пятро Васючэнка пайшоў з жыцця ў гэтым жніўні ва ўзросце 60 гадоў.

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter