У раёне Маякоўскага ля Свіслачы можа з’явіцца гарадскі парк (карта)

У раёне Маякоўскага ля Свіслачы можа з’явіцца гарадскі парк (карта)
У Ленінскім раёне 11 сакавіка стартуе грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта, які тычыцца тэрыторыі ў межах вуліц Маякоўскага, Аранскай, Дзянісаўскай, Індустрыяльнай і Серабранскага завулка. Пра гэта паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

У Ленінскім раёне 11 сакавіка стартуе грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта, які тычыцца тэрыторыі ў межах вуліц Маякоўскага, Аранскай, Дзянісаўскай, Індустрыяльнай і Серабранскага завулка. Пра гэта паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Тэрыторыя з’яўляецца часткай водна-зялёнага дыяметра сталіцы, палову яе займае акваторыя вадаёма ЦЭЦ-2. У паказанай зоне павінен з’явіцца ландшафтны парк агульнагарадскога значэння. Па Генплане Мінска, таксама тут могуць быць размешчаны грамадскія будынкі.

Што канкрэтна будуць будаваць?

У першую чаргу – да 2021 года – спецыялісты УП “Мінскграда” прапануюць змясціць на гэтай тэрыторыі кафэ хуткага абслугоўвання, пабудаваць пешаходны мост, рэканструяваць тэхнічны мост з трубаправодам і добраўпарадкаваць тэрыторыю.

Далейшае асваенне магчыма толькі пасля “прывядзення экалагічнага стану праектаванай тэрыторыі да нарматыўных паказчыкаў (скарачэнне санітарна-ахоўных зон)”.

Правы бераг Свіслачы і прагулачную зону плануюць добраўпарадкаваць і пабудаваць дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, уладкаваць пляцоўкі для адпачынку, размясціць грамадскія прыбіральні. А яшчэ горадабудаўнікі хочуць узвесці тры пешаходных маста.

На месцы сядзібнай забудовы ў раёне вуліц Серабранскай, Маласерабранскай, Крайняй, Індустрыяльнай прапануецца ў будучыні размясціць комплекс будынкаў культурна-асветніцкага, забаўляльна-спартыўнага, выставачна-дэманстрацыйнага прызначэння.

На Індустрыяльнай плануецца арганізаваць паркоўкі для наведвальнікаў парку і аб’ектаў, размешчаных на яго тэрыторыі.

А як падрабязней даведацца аб праекце?

Больш падрабязна аб праекце можна будзе даведацца падчас яго прэзентацыі, якая пройдзе 13 сакавіка ў 17:30 у актавай зале адміністрацыі Ленінскага раёна (вул. Маякоўскага, 83).

поделиться