Клёвыя! У Mark Formelle выпусцілі лімітаваную калекцыю шкарпэтак

Клёвыя! У Mark Formelle выпусцілі лімітаваную калекцыю шкарпэтак
21 лютага Mark Formelle прэзентаваў лімітаваную калекцыю шкарпэтак #МоваГэтаСтылёва. Такі падарунак для беларусаў брэнд падрыхтаваў да Міжнароднага дня роднай мовы, які сёння адзначаецца ў дваццаты раз.

21 лютага Mark Formelle прэзентаваў лімітаваную калекцыю шкарпэтак #МоваГэтаСтылёва. Такі падарунак для беларусаў брэнд падрыхтаваў да Міжнароднага дня роднай мовы, які сёння адзначаецца ў дваццаты раз.

Mark Formelle паказаў асаблівасці беларускай мовы, якія ўсе жыхары краіны ведаюць са школы: “жы” і “шы”, “дж” і “дз”, “ў” і “і”.

— Мы выпусцілі калекцыю #МоваГэтаСтылёва спецыяльна для тых беларусаў, якія любяць і модную вопратку, і родную мову, незалежна ад таго, размаўляюць на ёй у паўсядзённым жыцці ці не, — расказвае Наталля Суворава, кіраўнік аддзела маркетынгу брэнда Mark Formelle.

Мадэлямі новай калекцыі сталі супрацоўнікі “нацыяналкі”

Здымкі лукбука калекцыі прайшлі ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. А на месцы прафесійных мадэлей былі яе супрацоўнікі.

– Мы заўсёды шукаем новыя і неардынарныя шляхі папулярызацыі роднай мовы, таму з задавальненнем прынялі ўдзел у праекце #МоваГэтаСтылёва, – расказвае начальнік сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Радміла Букач.

У бібліятэцы можна пазнаёміцца з дакументамі, якія дазваляюць прасачыць развіццё беларускай мовы, таму што ў нашых фондах захоўваюцца 10 выпускаў Бібліі Францыска Скарыны, датаваных 1517–1519 гадамі, рукапіс сатырычнай “Прамовы Мялешкі” XVII ст., адзінае прыжыццёвае выданне Максіма Багдановіча “Вянок” з аўтографам аўтара і найноўшыя кнігі нашых сучаснікаў.

Дзе набыць шкарпэткі

Шкарпэткі з новай калекцыі ўжо можна купіць у фірмовых крамах Mark Formelle. Але варта паспяшацца: калекцыя лімітаваная – усяго 1 пара на кожныя 700 беларусаў.

 

поделиться