Тут выбіраюць лепшую кнігу 2018 года – прагаласуйце

Тут выбіраюць лепшую кнігу 2018 года – прагаласуйце
Беларускі ПЭН-цэнтр запусціў чытацкае галасаванне за найлепшую кнігу 2018 года. Усяго ў спіс намінантаў на прэмію “Кніга году” ўвайшлі 11 твораў – пакінуць свой голас можна за любыя тры.

Беларускі ПЭН-цэнтр запусціў чытацкае галасаванне за найлепшую кнігу 2018 года. Усяго ў спіс намінантаў на прэмію “Кніга году” ўвайшлі 11 твораў – пакінуць свой голас можна за любыя тры.

Прыняць удзел у галасаванні можна вось тут да 18:00 28 мая – яшчэ раз: прагаласаваць можна за любыя тры творы.

Альгерд Бахарэвіч, “Мае дзевяностыя”;

•​​​​​​ Алена Брава, “Садомская яблыня”;

 Зміцер Вішнёў, “Калі прыгледзецца – Марс сіні”;

•​​​​​​​ Яўген Зубовiч, “Беларускi палкоўнiк”;

•​​​​​​​ Марыя Мартысевіч, “Сарматыя”;

•​​​​​​​ Віктар Марціновіч, “Ноч”;

•​​​​​​​ Ілля Сін, Libido;

•​​​​​​​ Андрэй Федарэнка, “Сузіральнік”;

•​​​​​​​ Юлія Шарова, “Вяртанне Ліліт”;

•​​​​​​​ Ольга Шпарага, “Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии”;

•​​​​​​​ Сяргей Шупа, “Падарожжа ў БНР”.

Але чытацкі рэйтынг мае сімвалічнае значэнне

Афіцыйная прэмія “Кніга году” прысуджаецца адной найлепшай кнізе журы, у склад якога ўваходзяць беларускія пісьменнікі і перакладчыкі. Сёлета гэта 103 літаратары.

Народнае галасаванне з’явілася ў дадатак да пісьменніцкага з ініцыятывы чытачоў. Вынікі галасавання не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе.

У мінулыя гады, паводле версіі чытачоў, кнігамі года станавіліся “Радзіва Прудок” Андруся Горвата і “Беларусалім” Паўла Севярынца.

 

поделиться