«Яндэкс» запісаў для галасавой памочніцы «Алісы» казкі на беларускай мове.
Хто запісваў казкі
Лявон Вольскі – казка «Баран бок абадран»; Руся aka Shuma – казка «Сляпы, глухі і бязногі»; NaviBand – «Піліпка-сынок».
«Казкі “Алісы” слухаюць усёй сям’ёй, а некаторыя дарослыя любяць іх нават больш, чым дзеці, – кажа дырэктар па развіцці «Яндэкса» ў Беларусі Яўген Лашкевіч. – Народныя казкі расказваюць пра ўзаемадапамогу, смеласць, дабрыню, справядлівасць – і мы вельмі рады, што цяпер у Беларусі іх будуць слухаць на роднай мове».
Дзе і як іх можна паслухаць
Паслухаць казкі па-беларуску можна ў разумных калонках «Яндэкса»: «Станцыі» і «Станцыі Міні», а таксама ў дадатку «Яндэкс» для iOS і Android, у браўзеры, навігатары і іншых прыладах і дадатках «Яндэкса», дзе ёсць «Аліса».