У снежні пройдзе новы кінафестываль

У снежні пройдзе новы кінафестываль
У сацсетках прадставілі свой новы праект: «1084». Гэта ўкраінска-беларускі міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека – офлайн ён ужо ідзе ва Украіне, а онлайн яго можна паглядзець у Беларусі напачатку снежня.

У сацсетках прадставілі свой новы праект: «1084». Гэта ўкраінска-беларускі міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека – офлайн ён ужо ідзе ва Украіне, а онлайн яго можна паглядзець у Беларусі напачатку снежня.

Чаму такая назва і што за фестываль

Па словах адной з асноўных ініцыятарак і арганізатарак імпрэзы Таццяны Гацуры-Яворскай, у назве фэстываля ёсць прамая адсылка да рамана Оруэла «1984». Але па-першае, 1084 – гэта колькасць кіламетраў агульнай мяжа Беларусі і Украіны. Кінапраграма фестывалю паказвае рэальнасць, у якой існуюць героі з Украіны і Беларусі падчас вайны.

Як паглядзець у Беларусі

У Беларусі онлайн-паказы фільмаў адбудуцца з 9 па 18 снежня, іх можна будзе паглядзець бясплатна і бяспечна на платформе Takflix.

Акрамя таго, у межах фэсту плануюцца анлайн-сустрэчы і дыскусіі з рэжысёрамі, рэжысёркамі, грамадскімі дзеячамі з Беларусі і Украіны.

Для тых, хто зараз ва Украіне

У рамках фэсту з 21 па 27 лістапада можна будзе трапіць на выставу беларускага мастака Уладзіміра Цэслера, якая адбудзецца ў адэскім музеі заходняга і ўсходняга мастацтваў.

2, 3 і 4 снежня а 18-й гадзіне ў Тэатральнай прасторы ТЭО адбудуцца афлайн паказы кінастужак «Тата», «Кураж» і «Вырасла, пакуль ты спала».

Уваход на ўсе падзеі – дабарахвотныя данаты на закуп расходных матэрыялаў для апаратаў вакуумнай тэрапіі ран.

#Беларусь #Украина
поделиться