У Мінску заўважылі белага вераб’я – ён з мутацыяй (фота, відэа)

У Мінску заўважылі белага вераб’я – ён з мутацыяй (фота, відэа)
Белага вераб’я сфатаграфавалі каля Galleria Minsk. Апошні раз гэту птушку бачылі 15 гадоў таму каля кінатэатра “Октябрь”, паведамляе прэс-служба ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Белага вераб’я сфатаграфавалі каля Galleria Minsk. Апошні раз гэту птушку бачылі 15 гадоў таму каля кінатэатра “Октябрь”, паведамляе прэс-служба ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Незвычайную птушку не ганяе чародка

Заўважыла вераб’я мастачка-дызайнерка Лія Карчажынская, калі гуляла з сабакам.

“Звярнула ўвагу, што птушкі пачалі верашчаць, глянула і ўбачыла як быццам белага вераб’я. Калі я вярталася назад праз 40 хвілін, чародка была на тым жа месцы. Чарада яго не гнала. Яны ляцелі да Палаца спорту, калі іх ганялі вароны, але потым вярталіся”, – распавяла жанчына пра сустрэчу з птушкай.

Гэты верабей – альбінос?

Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі патлумачыў, што гэта звычайны дамавы верабей з мутацыяй:

“Акрамя альбінізму ёсць іншая генетычная мутацыя, якая выклікае лейцызм (λευκός – “белы” з грэчаскай). У птушак-лейцыстаў меланін выпрацоўваецца і вока цёмнае, але ён не трапляе ў пёры. Вароны ці каўкі з адзінкавымі белымі пёрамі трапляюцца дастаткова часта”.

Аляксандар згадаў, што ўзімку бачыў варону з белымі крыламі. Поўныя лейцысты – рэдкасць. А зімой сярод снягоў у гэтай птушкі ёсць перавага перад родзічамі.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: АПБ.

поделиться