Ежа, сэлфі-палкі, напіткі. Што нельга праносіць у фан-зону Еўрапейскіх гульняў

Ежа, сэлфі-палкі, напіткі. Што нельга праносіць у фан-зону Еўрапейскіх гульняў
На афіцыйным сайце Еўрапейскіх гульняў апублікавалі спіс прадметаў, з якімі не атрымаецца прайсці ў фан-зоны і на іншыя аб’екты спаборніцтваў. І вось з чым вас не прапусцяць.

На афіцыйным сайце Еўрапейскіх гульняў апублікавалі спіс прадметаў, з якімі не атрымаецца прайсці ў фан-зоны і на іншыя аб’екты спаборніцтваў. І вось з чым вас не прапусцяць.

Сёння ў Мінску каля Палаца спорту пачынае працаваць галоўная фан-зона Другіх Еўрапейскіх гульняў. Каб туды трапіць, вам трэба будзе прайсці асабісты дагляд: будуць правяраць, ці не праносіце вы забароненыя прадметы.

Арганізатары просяць пакідаць у запасе хаця б 30 хвілін і з разуменнем ставіцца да таго, што забароненыя да праносу прадметы трэба будзе пакідаць у камеры захоўвання.

Што нельга праносіць у фан-зоны?

  • Спартыўны інвентар;
  • дарожныя сумкі;
  • дзіцячыя калыскі;
  • маскі, якія закрываюць твар;
  • хатніх жывёл (акрамя сабак-павадыроў у намордніках і на павадках);
  • сцягі і банеры памерам больш за 2x1,5 м;
  • прадметы, памеры якіх перавышаюць параметры 40x40x45 см;
  • цыгарэты, запалкі, запальніцы, піратэхніку;
  • зброю і яе муляжы (сюды адносяцца і цацкі, падобныя на зброю);
  • беспілотныя лятальныя апараты;
  • непразрыстую тару для вады: тэрмасы, пляшкі, тамблеры;
  • скейты, самакаты;
  • сэлфі-палкі;
  • прадукты і напіткі;
  • фотаапараты са зменным аб’ектывам даўжынёй не больш за 150 мм або дыяметрам не больш за 90 мм;
  • лазерныя прылады, якія фарбуюць рэчы.

Увесь спіс прадметаў, з якімі вас не прапусціць ахова, глядзіце тут.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Падрабязнасці тут.

поделиться