Лявон Вольскі выдаў канцэптуальны альбом – і яго ўжо можна паслухаць

Лявон Вольскі выдаў канцэптуальны альбом – і яго ўжо можна паслухаць
Сёння адбыўся рэліз новага альбома Лявона Вольскага “Гравітацыя”. Паслухаць яго можна на сэрвісах SoundcloudiTunes і іншых лічбавых пляцоўках.

Сёння адбыўся рэліз новага альбома Лявона Вольскага “Гравітацыя”. Паслухаць яго можна на сэрвісах SoundcloudiTunes і іншых лічбавых пляцоўках.

Новы альбом “Гравітацыя” завяршае трылогію, распачатую дыскамі “Грамадазнаўства” (2014) і “Псіхасаматыка” (2016). Як і папярэднікі, ён быў запісаны ў Вільнюсе з нарвежскім саўндпрадзюсерам Снорэ Бергерудам. Сродкі на запіс і выданне збіраліся праз краўдфандынг.

– У гэты дзень хачу найперш падзякаваць усім, хто падтрымаў краўдфандынг, – для мяне гэта неацэнна, – напісаў Лявон Вольскі ў сваім фэйсбуку. – Канцэпцыя альбома – гісторыя чалавечага жыцця ад нараджэння і да скону, з прывязкай да пэўнай тэрыторыі.

Спачатку юнацкі максімалізм, мары, летуценні, першае каханне, а потым пачынаецца пераход у дарослы час, калі шмат што не спраўдзілася ды яшчэ сістэма ўрываецца ў тваё жыццё і бязбожна яго рэдагуе. А потым ужо сталасць, калі сыходзяць сябры і людзі вакол, трэба падводзіць вынікі. Шмат у чым невясёлыя.

А калі будзе канцэртная прэзентацыя альбома?

Прэзентацыя альбома “Гравітацыя” адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall. Спачатку прагучыць новы альбом, далей – лепшыя песні з сольных альбомаў Лявона Вольскага і розных гуртоў з яго ўдзелам.

Білеты коштам ад 40 рублёў можна набыць на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў касах горада.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться