Новости За день
CityDog.io

У Беларусі застрэлілі ваўка, якому выбіралі імя ўсёй краінай

У Беларусі застрэлілі ваўка, якому выбіралі імя ўсёй краінай
У канцы 2018 года “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ў рамках навуковых даследаванняў пазначыла GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. 5 лютага ў ваколіцах вёскі Букча адзін з іх быў застрэлены.

У канцы 2018 года “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ў рамках навуковых даследаванняў пазначыла GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. 5 лютага ў ваколіцах вёскі Букча адзін з іх быў застрэлены.

Калі памятаеце, месяц таму быў аб’яўлены конкурс на выбар імя для палескага ваўка. Імя яму выбіралі ўсёй краінай: АПБ атрымала 660 заявак. Канчатковы выбар прызначаны на 10 лютага. Навукоўцы ж далі яму палявое імя Вася.

Першы здымак ваўка.

Што вядома пра ваўка, якога застрэлілі?

Гэты воўк быў самцом-адзіночкам. Яму было тры гады. Да гэтага ўзросту ваўкі часта пакідаюць зграю, каб будаваць сваё жыццё. Таму невядома, ці пайшоў ён са сваіх родных мясцін у пошуках лепшай долі ці стаў адзіным, хто выжыў пасля палявання.

Сілкаваўся воўк падлай: ласямі, дзікімі сабакамі. Але ў населеныя пункты ён ніколі не заходзіў і вясковых сабак не чапаў.

Апошні здымак ваўка.

Як і калі яго забілі?

Забілі ваўка ноччу 5 лютага на поле ў ваколіцах вёскі Букча Лельчыцкага раёна. Паляўнічым патэлефанавалі мясцовыя жыхары – тыя застрэлілі Васю.

Па трэку перамяшчэння навукоўцы ведаюць, што гэта быў першы “выхад” дадзенай асобіны да гэтай вёскі.

– Ваўкі жывуць сем’ямі, як і людзі. Але з-за паўсюднага пераследу, які цяпер вядзецца, сямейныя сувязі ваўкоў разбіваюцца, а адзінкі, якія выжылі, вымушаны арганізоўваць сваё жыццё нанова. Таму папуляцыя ваўка ў Беларусі знаходзіцца ў стане пастаяннага стрэсу, – расказаў каардынатар праграм Франкфурцкага заалагічнага таварыства Віктар Фянчук.

 

Фота: АПБ.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter