У планетарыі пакажуць апошнюю серыю “Гульні тронаў” на беларускай мове

У планетарыі пакажуць апошнюю серыю “Гульні тронаў” на беларускай мове
24 мая відэасэрвіс VOKA сумесна з AMEDIATEKA арганізуе закрыты паказ фінальнага эпізоду знакамітай фэнтэзі-сагі “Гульня тронаў” ў беларускай агучцы. І гэта адбудзецца не дзе-небудзь, а ў Мінскім планетарыі – відэа будзе трансліравацца на купал будынка.

24 мая відэасэрвіс VOKA сумесна з AMEDIATEKA арганізуе закрыты паказ фінальнага эпізоду знакамітай фэнтэзі-сагі “Гульня тронаў” ў беларускай агучцы. І гэта адбудзецца не дзе-небудзь, а ў Мінскім планетарыі відэа будзе трансліравацца на купал будынка.

Каб трапіць на паказ, трэба прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы. Калі будзеце запаўняць анкету, надайце асаблівую ўвагу пытанню “Чаму менавіта ты павінен трапіць на паказ апошняй серыі “Гульня тронаў”?” – абапіраючыся на гэтыя адказы, арганізатары выберуць 50 самых адданых фанатаў сагі, каб запрасіць іх на атмасферны кінасеанс пад купалам.

Спасылка на рэгістрацыю будзе сапраўдна да 19 мая ўключна. А ўжо 20 мая ўдзельнікі паказу атрымаюць асабістыя паведамленні ад арганізатараў з падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемстве.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться