Сёння ў Мінску адкрываецца выстава пясчаных фігур. Вось як яны выглядаюць

Сёння ў Мінску адкрываецца выстава пясчаных фігур. Вось як яны выглядаюць
1 мая ў парку “Дрымлэнд” адкрыецца выстава гіганцкіх скульптур з пяску, піша сайт kp.by.

1 мая ў парку “Дрымлэнд” адкрыецца выстава гіганцкіх скульптур з пяску, піша сайт kp.by.

Каб горы пяску ў “Дрымлэндзе” ператварыліся ў творы мастацтва, майстрам спатрэбілася 2,5 тыдні карпатлівай працы. Цяпер ужо многае завершана – засталося толькі абараніць пясчаных гігантаў ад наведвальнікаў.

На выставе можна ўбачыць розных казачных і міфалагічных персанажаў: Перуна, Жалезнага чалавека, Расамаху і іншых. Але самая вялікая скульптура – “Цмок”. Яе вышыня – каля 5 метраў.

Усе скульптуры пакрыты адмысловым саставам і, нягледзячы на іх уяўную крохкасць, здольныя вытрымаць дождж, моцны вецер і нават град. Пры гэтым персанажы прапрацаваныя настолькі дэталёва, што, здаецца, вось-вось ажывуць.

Выстава працягнецца да 15 верасня.

Фото: Павел Мартинчик для kp.by.

поделиться