Мінск заняў 132-е месца з 227 па якасці жыцця

Мінск заняў 132-е месца з 227 па якасці жыцця
Сайт Numbeo склаў і апублікаваў актуальны “Індэкс якасці жыцця 2019” (Quality of Life Index 2019). У рэйтынг увайшоў і Мінск – ён заняў 132-е месца (звесткі абнаўляюцца).

Сайт Numbeo склаў і апублікаваў актуальны “Індэкс якасці жыцця 2019” (Quality of Life Index 2019). У рэйтынг увайшоў і Мінск – ён заняў 132-е месца (звесткі абнаўляюцца).

Усяго ў рэйтынг увайшлі 227 гарадоў з розных краін свету. Пры гэтым сярод беларускіх у спіс трапіў толькі Мінск. Ён заняў пазіцыю паміж Ісламабадам (133-е месца) і Бразіліяй (131-е месца).

Бліжэйшыя да Мінска еўрапейскія сталіцы занялі такія месцы: Вільнюс – 97-е, Варшава – 128-е, Рыга – 129-е. А вось Масква трапіла толькі на 192-е месца, яшчэ ніжэй размясціўся Кіеў – 193-е месца.

Лепшым у свеце горадам для жыцця, паводле рэйтынгу Numbeo, стала сталіца Аўстраліі Канбера, а горшым горадам, які заняў 227-е месца, назвалі сталіцу Венесуэлы Каракас.

Індэкс гарадоў паводле якасці жыцця Numbeo фармаваў па васьмі паказчыках: індэкс пакупніцкай здольнасці, індэксы бяспекі, аховы здароўя, кошт жыцця, кошт нерухомасці адносна даходаў насельніцтва, індэкс часу руху транспарту, узровень забруджвання і клімат.

У цэлым індэкс якасці жыцця ў Мінску зараз (звесткі пастаянна абнаўляюцца) налічвае 142,66 бала.

Індэкс пакупніцкай здольнасці ў Мінску – 45,55 бала. Найбольшы – 169,35 бала (Сан-Хасэ, ЗША), найменшы – 3,83 бала (Каракас, Венесуэла).

Індэкс кошту жыцця – 33,51 бала. Найбольшы – 127,2 (Цюрых, Швейцарыя), найменшы — 21,24 (Карачы, Пакістан).

Індэкс бяспекі – 75,88 бала. Найбольшы – 88,69 (Абу-Дабі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), найменшы – 16,9 (Каракас, Вэнэсуэла).

Індэкс аховы здароўя – 60,11 бала. Найбольшы – 85,62 (Эйндховен, Нідэрланды), найменшы – 37,08 (Баку, Азербайджан).

Кліматычны індэкс – 64,37 бала. Найбольшы – 99,93 (Каракас, Венесуэла), найменшы – 14,28 (Рэджайна, Канада).

Суадносіны кошту нерухомасці і даходаў – 14,11 бала. Мінімальны – 1,52 (Клеверлэнд, ЗША).

Індэкс часу руху транспарту – 28,56 бала. Найбольшы – 73,88 (Лагас, Нігерыя), найменшы – 17,45 (Лімасол, Кіпр).

Індэкс забруджвання – 40,88 бала. Найбольшы – 95,62 (Катманду, Непал), найменшы – 12,96 (Хельсінкі, Фінляндыя).

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться