Этнакрама «Рагна» Фота: CityDog.io.

Яшчэ адзін вядомы беларускі брэнд аб’явіў аб закрыцці

Этнакрама «Рагна» Фота: CityDog.io.

У Мінску закрываецца вядомая этнакрама «Рагна». Пра гэта ўладальнікі крамы паведамілі ў сваіх сацсетках.

мы здесь

У паведамленні сказана, што афлайн-крама на вуліцы Сухой, 4, спыняе працу. Пакуль набыць тавары яшчэ можна ў інтэрнэт-краме, аднак у каментарыях уладальнікі ўдакладнілі, што і яна прапрацуе нядоўга.

Прычыны закрыцця каманда «Рагны» не назвала.

Што за этнакрама «Рагна»?

Этнакрама «Рагна» адкрылася ў жніўні 2013 года і была першай этнакрамай у Беларусі. Тут прадавалі рэчы ад беларускіх майстроў і вытворцаў для ўсіх зацікаўленых тутэйшым этнастылем.

Этнакрама «Рагна».

Этнакрама «Рагна» Фото: CityDog.io.

Ігар, дырэктар і заснавальнік этнацэнтра, расказваў, что думка пачаць бізнес з’явілася ў яго падчас падарожжаў.

«Я шмат вандрaваў і заўважыў, што пра сваё ў нас ніхто не клапоціцца. Ёсць розныя галерэі і крамы, але каб з тутэйшым ухілам, такога не было. Уся вёска перасялілася ў горад, і праяў традыцыйнай культуры стала мала. Так у мяне з’явілася думка, што трэба самому пра гэта клапаціцца», – казаў ён. CityDog.io падрабязна расказваў гісторыю ўзнікнення «Рагны».

Нагадаем, што днямі стала вядома аб закрыцці яшчэ аднаго папулярнага беларускага брэнда – і таксама з ухілам у этнічны стыль. Honar, вытворца «сучаснага беларускага адзення для людзей, якія маюць гонар», працуе толькі да 19 ліпеня.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter