Адметныя. Мінчук баяўся пачынаць бізнес, а паспрабаваў – і атрымалася лепшая этнакрама горада

Адметныя. Мінчук баяўся пачынаць бізнес, а паспрабаваў – і атрымалася лепшая этнакрама горада
У рубрыцы “Адметныя” мы расказваем пра беларускамоўныя бізнeсы. Сёння гісторыя пра тое, як з невялікай крамы атрымаўся сапраўдны этнацэнтр.

У рубрыцы “Адметныя” мы расказваем пра беларускамоўныя бізнeсы. Сёння гісторыя пра тое, як з невялікай крамы атрымаўся сапраўдны этнацэнтр.

– Я шмат вандрaваў і заўважыў, што пра сваё ў нас ніхто не клапоціцца, – расказвае дырэктар і заснавальнік этнацэнтра “Рагна” Ігар. – Ёсць розныя галерэі і крамы, але каб з тутэйшым ухілам, такога не было. Уся вёска перасялілася ў горад, і праяў традыцыйнай культуры стала мала. Так у мяне з’явілася думка, што трэба самому пра гэта клапаціцца.

Мы ходзім па вялікім памяшканні, якое арaндуе “Рагна”, з першага на другі паверх – і назад. Здаецца, Ігар і сам да канца не верыць, што ўсё гэта атрымалася зрабіць за тры гады: невялічкая крамка на 40 “квадратаў” разраслался ў 10 (!) разоў. Цяпер у “Рагне” не толькі прадаюцца беларускія народныя строі, сувеніры, цішоткі, сцягі, лялькі і іншыя цікавосткі для свядомых мінчукоў і турыстаў. Зараз тут часцяком ладзяцца выставы, інсталяцыі і нават паказваюць спектаклі.

Ігар з усмешкай узгадвае, як у маладосці быў упэўнены, што звычайны чалавек ніколі не зможа адкрыць сваю краму. Маўляў, столькі ўсяго трэба зрабіць, не кажучы пра кілаграмовыя стосы дазваляльных папер.

– Так я сам сябе ўгаворваў і не пачынаў нічога. А пасля прыйшло разуменне, што не трэба чакаць, трэба проста браць і рабіць. Усё, што адбываецца ў краме і ў выставачнай прасторы, – гэта такі эксперымент на сабе, – жартуе Ігар і дадае: калі б бізнес пачаўся ў 1990-я, “Рагна” пражыла б тыдні. А цяпер гэта мікрапрадпрыемства, якое карыстаецца ўсімі плюсамі гэтага віду ўласнасці. – Мы хочам, каб культура была жывая, але ці будзе яна жывая без нас? Можа, усе гэтыя рэчы хутка будуць нікому не патрэбнымі.

Безумоўна, мінчукі ідуць на вуліцу Караля перш за ўсё па нейкія рэчы: ад разнастайнасці тут разбягаюцца вочы.

– Толькі гэту разнастайнасць цяжка паказваць: напрыклад, у нас на сайце выкладзена толькі палова рэчаў, бо кожная мае свае асаблівасці, іх трэба апісаць, зрабіць фота, апрацаваць. Гэта вялікі кавалак працы. А з іншага боку, у гэтай разнастайнасці і гадуюцца новыя формы.

Калі крама існуе больш за тры гады, то цікавасць у людзей да традыцыйных рэчаў ёсць, упэўнены Ігар. Пра “Рагну” шмат расказваюць адзін аднаму людзі, спрацоўвае сарафаннае радыё, на карысць якога працуе і каманда: кожны прадавец вам можа распавесці пра любую рэч, пра тое, як ёй карысталіся нашы продкі, як ёй можна карыстацца зараз.

– Галоўны наш дэвіз – прадаваць рэчы, якія маюць сэнс. Зыходзячы з гэтага і стараемся адбіраць артэфакты на продаж. Першыя 3-4 месяцы крама стаяла напаўпустая, і была спакуса браць на продаж усё што заўгодна. Але мы вырашылі гнуць сваю лінію і браць толькі тое, што самім падабаецца.

– Нешта купляць у краме не абавязкова. Людзі прыхозяць, гуляюць, глядзяць. І супрацоўнікі гэта толькі вітаюць. Яны стараюцца часцей выкарыстоўваць выставачную прастору і рабіць нешта, што можа крыху больш расказаць наведнікам пра беларускія традыцыі. На традыцыйныя святы мы робім розныя інсталяцыі: напрыклад, на Юр’ю ці на вясенняе альбо восеньскае раўнадзенства. І вашых чытачоў запрашаем: заходзьце, глядзіце, гуляйце, купляйце, – смяецца Ігар. – Так наша культура будзе жыць і развівацца.


Этнацэнтр «Рагна»
Минск, ул. Сухая, 4

ВАЖНА: калі надумалі расшарыць гэты матэрыял, не забывайце пра хэштэгі: #адметныя #свае #s7mova #SamsungBelarus. Дзякуй!


РУБРЫКУ "АДМЕТНЫЯ" МЫ СТВАРАЕМ РАЗАМ З КАМПАНІЯЙ SAMSUNG ELECTRONICS.


Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

   Фота: CityDog.by.

ООО “Самсунг Электроникс Рус Компани”, ИНН 7703608910

поделиться
Еще по этой теме:
Адметныя. Усё, што вы хацелі ведаць пра сетку “Адзенне”, самыя вядомыя крамы сэканд-хэнду ў Мінску
Адметныя. Кнігарня “Логвінаў” – якім стане галоўнае кніжнае месца Мінска пасля рамонту
Адметныя. Minsker – як рабіць класныя рэчы на любові да роднага Мінска і павазе да працавітай Індыі