Заўтра ў самым цэнтры горада ўсталююць незвычайны арт-аб’ект (фота)

Заўтра ў самым цэнтры горада ўсталююць незвычайны арт-аб’ект (фота)
Напярэдадні Новага года, 31 снежня, на ўзбярэжжы Свіслачы, злева ад Палаца спорту, усталююць арт-аб’ект, выкананы ў выглядзе скульптурнай кампазіцыі “Белы птах”.

Напярэдадні Новага года, 31 снежня, на ўзбярэжжы Свіслачы, злева ад Палаца спорту, усталююць арт-аб’ект, выкананы ў выглядзе скульптурнай кампазіцыі “Белы птах”.

Арт-аб’ект зрабіў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама – і ўсталюе яго ў межах спецыяльнага сацыяльна-культурнага праекта “Веліч роднай мовы”. 

Гэты праект зроблены для папулярызацыі беларускай мовы і пашырэння яе прысутнасці ў паўсядзённым жыцці горада. Ідэя праекта прадугледжвае ўсталёўку арт-аб’ектаў у гарадскім асяроддзі (парках, плошчах, адкрытых прасторах) з тэматычнай прывязкай да месца ўсталёўкі.

Аўтарам гэтага арт-аб’екта, які, па задумцы мастакоў, паўплывае на турыстычны патэнцыял Мінска, выступіў беларускі мастак-скульптар Валеры Малахаў. На стварэнне кампазіцыі яго натхнілі радкі Міхася Курылы:
“Белы птах робiць плаўныя ўзмахi
i губляе свой пух на зямлю.
Пух лажыцца – на поплаў, на дахi,
Белы пух у далонi лаўлю…”

поделиться