Самы вядомы блогер-фермер краіны загаварыў па-беларуску (вы дакладна яго бачылі)

Самы вядомы блогер-фермер краіны загаварыў па-беларуску (вы дакладна яго бачылі)
Калі вы час ад часу заходзіце ў TikTok, то дакладна бачылі блогера Жэню, які вядзе акаўнт «PRO хутар PLUS» і расказвае пра жывёл на ферме сваёй сям’і і сельскае жыццё. Яго доўга прасілі запісаць ролік на беларускай – і ён гэта зрабіў.

Жэню 15 гадоў, ён з сям’ёй жыве на хутары і запісвае ролікі, якія збіраюць фантастычныя лічбы: на многіх з іх больш за мільён праглядаў.

У каментарыях усе захапляюцца прыгожай мовай хлопца, параўноўваюць яго манеру аповеду з Мікалаем Драздовым, вядоўцам савецкай праграмы «У свеце жывёл», і кажуць, што яго кантэнт пра козачак і курэй працуе як антыстрэс.

А яшчэ часта просяць яго запісаць відэа на беларускай. І вось гэта адбылося: «Мёд для вушэй», – пішуць каментатары, і мы з імі згодныя. Паглядзіце самі!

@prohutor_plus

Сейчас я сделаю ЭТО! 😉 #деревня #беларусь #животные #коровы #коты #собака #коза #овца #рек

♬ Originalton - PRO хутор PLUS

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Відэа: TikTok.com.

#Беларусь
поделиться