Мыюць помнік Багдановічу. Скрыншот: @vandrvm, Instagram.com.

У Мінску ўсё ж памылі помнік Максіму Багдановічу пасля скаргі на 115.бел і перасылкі паміж службамі

Мыюць помнік Багдановічу. Скрыншот: @vandrvm, Instagram.com.

21 мая CityDog.io расказваў пра гісторыю мінчанкі, якая паскардзілася на брудны помнік Максіму Багдановічу праз партал 115.бел. Тады яе заяўку некалькі дзён перасылалі паміж рознымі службамі. А ўжо 23 мая помнік усё ж памылі.

мы здесь

Мінчанка з нікам vijalietaa публікавала скрыншоты з партала 115.бел, дзе было відаць, як яе зварот «ходзіць» паміж рознымі арганізацыямі. 14 мая жанчына паведаміла, што помнік Максіму Багдановічу каля Вялікага тэатра оперы і балета загадзілі птушкі, і папрасіла памыць яго.

Аднак, судзячы па скрыншотах, заяўка «хадзіла» паміж рознымі арганізацыямі. Спачатку яе перадалі ў «Зеленстрой Центрального района», пасля – у КУП «Минскзеленстрой», затым у адміністрацыю Цэнтральнага раёна і нават у «Ремавтодор Центрального района». Пры гэтым у каментарыях паўтараўся адзін і той жа адказ: «Не находится на обслуживании предприятия».

Ужо 23 мая вядомы мінскі экскурсавод vandrvm апублікаваў у сваім інстаграме відэа, на якім помнік мыюць з дапамогай спецтэхнікі. У роліку відаць, што для гэтага выкарыстоўвалі вышку і машыну з вадой.

«Сёння ў Максіма Багдановіча банны дзень. Прычым тут усё сур’ёзна», – кажа экскурсавод у відэа.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
У Мінску затрымалі каталіцкую сям’ю выдаўцоў Багдановічаў
За день
Мінчанка паказала, як заяўку пра брудны помнік Багдановічу перасылалі паміж службамі – ніхто не хоча яго чысціць?
За день
поделиться