Мінчанам прапаноўваюць адправіць паштоўкі сябрам бясплатна

Мінчанам прапаноўваюць адправіць паштоўкі сябрам бясплатна
23 студзеня ў Беларусі адзначаць Міжнародны дзень ручнога ліста. І “Белпошта” прапануе ўсім, хто любіць дасылаць лісты, напісаць сябру ад рукі пасланне на паштоўцы і адправіць яе па пошце бясплатна.

23 студзеня ў Беларусі адзначаць Міжнародны дзень ручнога ліста. І “Белпошта” прапануе ўсім, хто любіць дасылаць лісты, напісаць сябру ад рукі пасланне на паштоўцы і адправіць яе па пошце бясплатна.

Паштоўкі “Белпошта” абяцае даслаць у любую кропку краіны. Яшчэ раз паўторым: гэта будзе бясплатна. Саму паштоўку трэба будзе купіць.

У Мінску адправіць такую паштоўку можна на паштамце на праспекце Незалежнасці з 16:00 да 18:00 і ў аддзяленні паштовай сувязі на Незалежнасці, 103 (на выхадзе са станцыі метро “Маскоўская”) з 11:00 да 12:00.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться