Брэнд прэзентаваў новую калекцыю шкарпэтак, там ёсць і нашы любімыя – з надпісамі на беларускай мове. Глядзім?
Шкарпэткі жаночыя белыя мультыпак (7 пар) з малюнкам коціка і надпісам дзён тыдня – 29,99 руб.; для тутэйшых і шкоднікаў, а таксама са словамі «кахай», «натхняй» і «чаруй» – 5,49 руб.


Калі памятаеце, пару тыдняў таму Mark Formelle выпусціў шкарпэткі з радком з песні ўсіх беларускіх эмігрантаў «А можно я с тобой?» з таго самага хіта беларускага выканаўца AP$ENT.
.jpg)
У 2022 годзе жонку музыканта асудзілі на год «хіміі» за каментарый у сацсетках, і пары давялося з’ехаць з Беларусі. Пра гэта Арсеній напісаў песню «А можно я с тобой?», якая ўзарвала інтэрнэт і набрала мільёны праглядаў у TikTok і YouTube.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Mark Formelle.