Мінчане менш выкарыстоўваюць жэтоны, а больш банкаўскія карты

Мінчане менш выкарыстоўваюць жэтоны, а больш банкаўскія карты
Зараз мінчане часцей аплачваюць праезд у падземцы пры дапамозе бескантактных банкаўскіх картак, піша агенцтва “Мінск-Навіны”. Прывычныя жэтоны і праязныя, наадварот, паціху страчваюць папулярнасць.

Зараз мінчане часцей аплачваюць праезд у падземцы пры дапамозе бескантактных банкаўскіх картак, піша агенцтва “Мінск-Навіны”. Прывычныя жэтоны і праязныя, наадварот, паціху страчваюць папулярнасць.

Адкуль такая статыстыка?

Інфармацыю пра спосабы аплаты праезду падчас дня інфармавання ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама расказаў галоўны інжынер службы руху ГП “Мінскі метрапалітэн” Георгій Ткач.

– Колькасць пасажыраў, якія аплачваюць паездкі з дапамогай бескантактных банкаўскіх картак, у гэтым годзе ў параўнанні з мінулым вырасла з 1,7 да 8,8%, – кажа Георгій Ткач.

За адну паездку ў мяне спісалі больш грошай. Чаму так?

Некаторыя пасажыры яшчэ не прызвычаіліся да асаблівасцей спісання грошай з карт. Георгій Ткач нагадаў, што партнёры метрапалітэна могуць аб’ядноўваць да трох паспяховых аплат праезду, якія адбыліся на працягу 48 гадзін, у адну транзакцыю з адначасовым спісаннем з рахунку карты. Такім чынам, сума адной транзакцыі можа скласці як 65 капеек, так і 1 рубель 30 капеек, і 1 рубель 95 капеек.

Дык што там з жэтонамі?

Статыстыка Мінскага метрапалітэна сведчыць, што традыцыйныя сродкі аплаты праезду паступова страчваюць папулярнасць. Георгій Ткач расказаў, што сярэднемесячная колькасць пасажыраў, якія выкарыстоўваюць жэтоны, знізілася з 41,5% у 2018 годзе да 36,8% у 2019-м.

Карыстальнікаў бескантактных смарт-карт метрапалітэна таксама менш: лічба ўпала з 7,5% да 6,2%. Колькасць мінчан, якія праходзяць у метро па электронных праязных “Мінсктранса”, зменшылася з 38,8% да 35,5%.

 

поделиться