Пад Мінскам знаходзяцца валы, якія прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Зараз рэалізуецца комплексны праект па добраўпарадкаванні. І вас просяць прыняць у ім удзел.
Што гэта за валы?
Паводле афіцыйных звестак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у Х–ХІ стагоддзях Мінск пачынаўся на замкавых валах над ракой Менкай. Як расказаў на сваёй старонцы ў Facebook журналiст Глеб Лабадзенка, у сакавіку 2019 года ў цэнтры валоў з дазволу НАН Беларусі быў усталяваны валун з надпісам “Тут у Х стагоддзі пачынаўся Менск”.
Валы выдатна захаваліся да нашых дзён, цяпер яны прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Сёння яны знаходзяцца на тэрыторыі вёскі Гарадзішча (6 км ад кальцавой, за Малінаўкай).
Для чаго і ў чым патрэбна дапамога?
Зараз рэалізуецца комплексны праект па добраўпарадкаванні і турыстычным прыстасаванні валоў. Праект узгоднены ўсімі адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі.
Адна з яго частак – стварэнне драўляных лесвіц з унутранага боку валоў, каб была зручная магчымасць падняцца на іх вяршыню. Бо валы наведвае даволі шмат турыстычных груп і асобных падарожнікаў, а падняцца на іх вяршыню для многіх людзей цяжка і нават небяспечна. Лесвіцы (тры па 12 метраў і тры па 3 метры) будуць гатовы цягам двух месяцаў.
Вы можаце падтрымаць праект, зрабіўшы грашовы ўнёсак у 10, 20, 50, 100, 200 або 500 рублёў (можна ахвяраваць і іншую суму). На дадзены момант неабходна сабраць 2950 рублёў.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Сяргей Плыткевіч.