Craft Hand Lab запрашае на Вялікі арт-маркет, які адбудзецца 4 чэрвеня з 10:00 да 20:00 у Kult Kawy (Chmielna, 30). Майстрам і рамеснікам прапануюць далучыцца.

Craft Hand Lab – клуб рамеснікаў і крэатыўных людзей з Беларусі, якія робяць сумесныя арт-маркеты, майстэрні і прадаюць праз інтэрнет вырабы беларускіх майстроў у Польшчы.
Летні сезон арт-маркетаў клуб пачынае ў новым месцы і запрашае ў госці, каб выбраць вырабы ручной вытворчасці ад беларускіх майстроў, а таксама выпіць кубачак смачнай кавы.
Калі: 4 чэрвеня, з 10:00 да 20:00.
Дзе: Kult Kawy (Chmielna, 30).
Арганізатары таксама запрашаюць да ўдзелу беларускіх рамеснікаў у Польшчы.
Колькасць месцаў абмежавана. Удзел платны. Даведацца падрабязнасці і запоўніць форму рэгістрацыі можна па спасылцы.
Для зваротнай сувязі пішыце на craft.hand.lab@gmail.com альбо ў інстаграм.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.