Гэта трэба бачыць: мінчанін зняў гісторыю трансгендараў-лэдзібоеў Тайланда

Гэта трэба бачыць: мінчанін зняў гісторыю трансгендараў-лэдзібоеў Тайланда
Мінчанін Лёня Пашкоўскі, якога ўсе ведаюць па відэаблогу “Хачу дадому”, зняў гісторыю некалькіх лэдзібоеў з Тайланда. Атрымалася вельмі жыва і нечакана.

Мінчанін Лёня Пашкоўскі, якога ўсе ведаюць па відэаблогу “Хачу дадому”, зняў гісторыю некалькіх лэдзібоеў з Тайланда. Атрымалася вельмі жыва і нечакана.

Калі вы не ў курсе

Тайланд знакаміты тым, што там жыве самая вялікая колькасць трансгендараў – людзей, чый гендар не адпавядаў зарэгістраванаму пры нараджэнні полу. Іх яшчэ называюць “лэдзібой”, або “катой”. Чарговую серыю трэцяга сезона відэаблога “Хачу дадому” Лёня прысвяціў менавіта ім.

– Я знайшоў траіх лэдзібоеў, каб разабрацца ва ўсіх тонкасцях гэтай з’явы і даведацца, як уладкавана іх жыццё. Таму што ў замежнікаў лэдзібоі асацыіруюцца ў асноўным толькі з не самымі добрапрыстойнымі прафесіямі, хоць далёка не ўсе з іх працуюць у падобных сферах, – прызнаецца Лёня.

Хто зняўся ў гэтай серыі

Усе тры гераіні роліка нарадзіліся мужчынамі, але выбралі розныя шляхі гендарнага самавызначэння: Муму не рабіла ніякіх аперацый, але адчувае сябе жанчынай на сто працэнтаў і паводзіць сябе адпаведна. Эні пакінула сабе мужчынскія геніталіі, але паставіла грудныя імпланты, а Чанья зрабіла поўную аперацыю па карэкціроўцы полу.

Дзве гераіні шмат гадоў жывуць з мужчынамі-замежнікамі

Фактычна гэта паўнавартасныя сям’і.

– І гэта самая цікавая частка гісторыі: як нарадзіліся рамантычныя адносіны паміж імі, як яны перараслі ў сямейныя, як уладкавана інтымнае жыццё трансгендараў, як праходзіць іх побыт – пра ўсё гэта гераіні і іх мужы распавядаюць у роліку, – кажа Лёня. – Ну а я паспрабую сам пазнаёміцца з лэдзібоем, каб на сваім асабістым вопыце зразумець, чаму так шмат мужчын з Захаду ў іх улюбляюцца.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться