Вось дзе ў Мінску чытаюць лекцыі пра мемы і ЛГБТ

Вось дзе ў Мінску чытаюць лекцыі пра мемы і ЛГБТ
Марафон лекцый ад Асамблеі НДА пачнецца ў культурным цэнтры «Корпус» у суботу 12 кастрычніка.

Марафон лекцый ад Асамблеі НДА пачнецца ў культурным цэнтры «Корпус» у суботу 12 кастрычніка.

Чаму варта прыходзіць?

Арганізатары абяцаюць, што на мерапрыемстве не будзе ніякіх сумных дакладчыкаў і дакладчыц. З лекцыямі выступяць прадстаўнікі і прадстаўніцы НДА, а таксама блогеры і блогеркі. Яны паднімуць актуальныя тэмы: экалогіі, гендэра, мовы, гумару, ЛГБТ і псіхічнага здароўя.

Што за лекцыі і хто іх чытае?

14:00. “Zero Waste. Што гэта такое. Асабісты досвед”

Ганна Карповіч, інстаблогерка (@habit_for_planet і @_mne_ne_zhalko). У сваіх сацсетках яна піша пра звычкі, карысныя для планеты, і агітуе за свядомыя ўчынкі.

15:00. “Чаму варта размаўляць пра ЛГБТ?”

Антон Шэлег і Дзяніс Іваноў (блог @damaster_life) – сям’я без шаблонаў і забабонаў з прыстаўкай «гей». Калі памятаеце, CityDog.by наведаў іх заручыны напачатку верасня. Яны раскажуць, ці талерантнае наша грамадства на самой справе.

16:00. “Твае крокі да беларускай мовы”

Бася Пучынская каардынуе праект “Беларускамоўныя”. На сваёй лекцыі яна дасць карысныя парады і лайфхакі для тых, хто хоча перайсці на беларускую мову, ды падкажа, дзе шукаць родную гаворку ў навакольным асяроддзі.

17:00. “Як клапаціцца пра ментальнае здароўе, і чаму гэта – самае важнае”

Лекцыя Тані Аліпчыкавай заснавана на асабістым досведзе: яна правяла больш за 200 гадзін у кабінеце псіхатэрапеўта і навучылася жыць з псіхічнымі расстройствамі. Зараз лектарка падтрымлівае іншых людзей.

18:00. “Мемы і карыкатуры для сацыяльных зменаў”

Спікер Францішак Вячорка, журналіст і дзеяч культуры, распачне гаворку пра тое, як даўняя традыцыя беларусаў жартаваць на тэму палітыкі перайшла ў форму мемаў.

19:00. “Што такое сацыяльны канструкт, з чым яго ядуць, а таксама наколькі гэта цвёрдая ежа”

Расійская журналістка і феміністка Бэла Рапапорт раскажа пра гендэр як сацыяльны канструкт, а таксама пра тое, як трэба глядзець на сацыяльныя канструкты.

Ці можна прыйсці бясплатна?

Так, на мерапрыемства прапаноўваюць бясплатныя білеты. Каб іх атрымаць, неабходна прайсці рэгістрацыю.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться