У адным фота: як учора прайшла “Ноч расстраляных паэтаў” у Курапатах

У адным фота: як учора прайшла “Ноч расстраляных паэтаў” у Курапатах
У ноч з 29 на 30 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты ў трэці раз прайшла “Ноч расстраляных паэтаў”, якую ладзяць у памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. CityDog.by знайшоў фотаздымак, які, на наш погляд, найлепш адлюстроўвае сутнасць мерапрыемства.

Сёлета ўшанаваць памяць забітых дзеячаў культуры ва ўрочышчы Курапаты сабралося некалькі сотняў беларусаў. Традыцыйна падчас “Ночы расстраляных паэтаў” беларускія паэты і музыкі чытаюць творы расстраляных літаратараў.

29 кастрычніка – адна з самых жудасных і трагічных дат у беларускай гісторыі. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКУС расстраляў больш за 100 дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх загінулі 22 беларускія літаратары – Алесь Дудар, Міхась Чарот, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Янка Нёманскі, Анатоль Вольны, Юрка Лявонны ды іншыя.

Аўтар фотаздымка – журналіст Іван Мураўёў: “Моцна веру, што маленькіх дзяцей, якіх я сёння бачыў у Курапатах, хоць трохі зачапіла. Падрастуць, даведаюцца больш, а потым і даб’юцца большай інфармацыі. Беларусь пачынаецца цяпер, з выхавання гэтых “кветак жыцця”. Нізкі паклон усім, хто памятае!”

поделиться