Незацверджаны эскізны праект банкноты 1992 года з выявай Максіма Багдановіча. Фота: музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі.

Глядзіце, як мог выглядаць Максім Багдановіч на 50-рублёвай купюры

Незацверджаны эскізны праект банкноты 1992 года з выявай Максіма Багдановіча. Фота: музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі.

Музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі на днях апублікаваў незацверджаны эскіз 50-рублёвай банкноты 1992 года. На ёй планавалася размясціць партрэт паэта Максіма Багдановіча.

мы здесь

Эскізны праект музей грошай паказаў на сваёй старонцы ў Facebook. На купюры можна ўбачыць партрэт Багдановіча і элементы афармлення банкноты.

Незацверджаны эскізны праект банкнота 1992 года з выявай Багдановіча.

Незацверджаны эскізны праект банкноты 1992 года з выявай Максіма Багдановіча. Фота: музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі.

Незацверджаны эскізны праект банкнота 1992 года з выявай Максіма Багдановіча.

Незацверджаны эскізны праект банкноты 1992 года з выявай Максіма Багдановіча. Фота: музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі.

У каментарыях карыстальнікі звярнулі ўвагу на тое, што намаляваны чалавек мала падобны да паэта.

«У мастацкім плане выглядае не вельмі. Але як ідэя для ўвасаблення на беларускіх грошах – постаць Максіма Багдановіча вартая таго», – напісаў Ігар.

«Трошкі Максім Багдановіч тут не падобны на сябе, а так вельмі цікавы праект», – лічыць Мікалай.

21 мая CityDog.io расказваў пра гісторыю мінчанкі, якая паскардзілася на брудны помнік Максіму Багдановічу праз партал 115.бел. Тады яе заяўку некалькі дзён перасылалі паміж рознымі службамі. А ўжо 23 мая помнік усё ж памылі.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
Ух ты! Посмотрите, какие книги читал тот самый Максим Богданович, – у вас такие есть?
Мінчанка паказала, як заяўку пра брудны помнік Багдановічу перасылалі паміж службамі – ніхто не хоча яго чысціць?
За день
поделиться