Купалаўскі тэатр запускае тыдзень анлайн-спектакляў. Што пакажуць?

Купалаўскі тэатр запускае тыдзень анлайн-спектакляў. Што пакажуць?
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запускае праект «Тыдзень Купалаўскага online» з відэасэрвісам VOKA. Чатыры рэпертуарныя спектаклі (у тым ліку і легендарную «Паўлінку») можна будзе ўбачыць наўпрост з дому.

Што пакажуць?

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, – старт праекта. У гэты вечар у прамой трансляцыі пакажуць візітку Купалаўскага тэатра – спектакль «Паўлінка».

29 сакавіка – запіс іранічнай камедыі «Школа падаткаплацельшчыкаў».

31 сакавіка – спектакль-канцэрт «Вельтмайстар-акардэон» з удзелам аркестра Купалаўскага тэатра.

2 красавіка – спектакль з рэпертуара Камернай сцэны «Ураджай».

Дзе глядзець спектаклі?

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў з’явяцца на сайце Купалаўскага і ў сацыяльных сетках таэтра. Спектаклі будуць даступны з камп’ютараў і мабільных прылад абсалютна бясплатна і без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Акрамя таго, «Паўлінку» можна будзе паглядзець у мабільнай праграме VOKA ці на сайце voka.tv (з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі ды іншых краін свету без аўтарызацыі).

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться