Рэшткi Каліноўскага ўcё ж такi пахаваюць у Вільнюсе

Рэшткi Каліноўскага ўcё ж такi пахаваюць у Вільнюсе
Знойдзеныя на гары Гедыміна рэшткі паўстанцаў XIX ст. урачыста пахаваюць у Вільнюсе на могілках Росы 22 лістапада. Гэта пацвердзіў урад Літвы ў чацвер, паведамляе Delfi.

Знойдзеныя на гары Гедыміна рэшткі паўстанцаў XIX ст. урачыста пахаваюць у Вільнюсе на могілках Росы 22 лістапада. Гэта пацвердзіў урад Літвы ў чацвер, паведамляе Delfi.

Падчас урачыстай цырымоніі іх рэшткі даставяць ў Віленскі кафедральны сабор, а затым – на могілкi Росы.

Віцэ-канцлер урада Дэйвідас Матулёніс сказаў, што падрабязнае абмеркаванне цырымоніі адбудзецца ва ўрадзе 8 кастрычніка.

– Уся цырымонія пачнецца на Кафедральным пляцы, у саборы мы вырашым, як арганізаваць урачыстую перавозку на Росы, адбудуцца цырымоніі на саміх могілках і ў капліцы. Рэшткі будуць змешчаны ў сімвалічныя, маленькія дамавіны і будуць транспартавацца, – сказаў Матулёніс.

Калі памятаеце, CityDog.by пісаў, што беларуская грамадскасць прасіла перапахаваць рэшткі Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться