Беларускае выдавецтва «Янушкевіч» падзялілася, што зусім хутка можна будзе набыць раман Альгерда Бахарэвіча ў новай версіі праз 10 гадоў.
Каманда выдавецтва напісала ў інстаграме, што раман Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі», які не перавыдаваўся на працягу апошніх дзесяці гадоў, зноў з’явіцца на кніжных паліцах. Юбілейнае выданне кнігі выйдзе 10 снежня 2024 года.
Выдавецтва нагадвае, што кніга расказвае гісторыю групы беларускамоўных дзяцей, якія трапляюць у загадкавы Лагер – месца, якое падобнае на цёмны лес з казкі, але зусім не абяцае ім дзіцячых прыгод. Па сюжэце героі рамана сутыкаюцца з рэальнасцю, якая спалучае элементы казкі, сатыры і антыўтопіі. Хоць жанры ў кнізе пераплятаюцца, яна па-ранейшаму застаецца гісторыяй пра людзей, якія жывуць у сучаснай Беларусі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.