Вас тут запрашаюць на анлайн-імпрэзы пра беларускую гісторыю і культуру

Вас тут запрашаюць на анлайн-імпрэзы пра беларускую гісторыю і культуру
Праект SCIENCE AT RISK Emergency Office ладзіць серыю анлайн-імпрэз пра беларускую гісторыю і культуру. Першае мерапрыемства адбудзецца ўжо 23 мая ў ZOOM.

Праект SCIENCE AT RISK Emergency Office ладзіць серыю анлайн-імпрэз пра беларускую гісторыю і культуру. Першае мерапрыемства адбудзецца ўжо 23 мая ў ZOOM.

Што за праект

SCIENCE AT RISK Emergency Office – гэта праект, які накіраваны на аказанне падтрымкі навукоўцам і студэнтам, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне альбо палітычных рэпрэсій у Беларусі і Расіі. З верасня па снежань 2022 года дзякуючы фінансаванню Міністэрства замежных спраў Германіі каманда арганізавала больш за 140 мерапрыемстваў розных фарматаў, у тым ліку цыклы лекцый і круглыя сталы ў партнёрстве з нямецкімі ўніверсітэтамі і акадэмічнымі ўстановамі.

Што будзе

З 23 па 31 мая праект ладзіць серыю анлайн-імпрэз пра беларускую гісторыю і культуру:

Мастацкая спадчына Беларусі

  • 23 мая, 19:00 (па Мінску) – прэзентацыя кнігі.

Штодзённасць друкарні Завадзскіх і палітычныя працэсы ХІХ ст.

  • 24 мая, 19:00 (па Мінску) – лекцыя мастацтвазнаўцы Алы Пігальскай.

Вялікае Княства Літоўскае – беларуская дзяржава?

  • 25 мая, 19:00 (па Мінску) – дыскусія з удзелам гісторыкаў Аляксандра Грушы, Васіля Вароніна, Міколы Волкава і Ніны Скеп’ян.

Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць

  • 29 мая, 19:00 (па Мінску) – лекцыя тэолага і коўча Міхаіла Самкова.

Далучыцца да імпрэз можна будзе ў дзень мерапрыемстваў на платформе ZOOM па спасылках.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Польша #Беларусь
поделиться