Крутая навіна для тых, хто любіць небанальныя гісторыі пра Мінск

Крутая навіна для тых, хто любіць небанальныя гісторыі пра Мінск
Інтэрнет-праект пісьменніка Міхаіла Валодзіна “Мінскія гісторыйкі”, які пачаўся ў 2011 годзе, атрымаў новы сайт – з мультфільмам, новымі рубрыкамі і абноўленым дызайнам.

Інтэрнет-праект пісьменніка Міхаіла Валодзіна “Мінскія гісторыйкі”, які пачаўся ў 2011 годзе, атрымаў новы сайт – з мультфільмам, новымі рубрыкамі і абноўленым дызайнам.

З чаго ўсё пачыналася?

Цыкл гарадскіх апавяданняў, якія з лёгкай рукі пісьменніка Міхаіла Валодзіна ўсе называюць “гісторыйкамі”, пачаў публікавацца ў інтэрнэце ў 2011 годзе. Мінчукі былі ў захапленні ад новага праекта – раней пра Мінск так не пісалі.

Кожная гісторыйка – погляд на Мінск з нечаканага ракурсу, а архіўныя фатаграфіі з захаванымі старымі мінскімі вуліцамі, зніклымі будынкамі і гараджанамі, апранутымі па модзе мінулых гадоў, надаюць асаблівую жаласлівасць праекту.

У 2014 годзе інтэрнэт-праект атрымаў свой лагічны працяг: была выдадзена кніга “Наш стары добры Вавілон. Шпацыр па горадзе ў мінскіх гісторыйках” на рускай, англійскай, а пазней на беларускай і нямецкай мовах.

Год 2019. Перазагрузка

4 сакавіка праект “Мінскія гісторыйкі” пераехаў на новы сайт. Тут ёсць не толькі “гісторыйкі”, але і раздзелы “Прагулкі”, “На фоне горада”, “Мінск у літарах”, “Мінск у вобразах” і іншыя. Інтэрактыўная карта, прывязаная да кожнага твора, карціны ці фатаграфіі, дазволіць зразумець, якія кропкі горада ім адпавядаюць.

поделиться