У метро мінчанам жадаюць добрага дня

У метро мінчанам жадаюць добрага дня
Раніцай у мінскім метро пачалі гучаць аўдыёзвароты да пасажыраў з пажаданнем добрага дня на беларускай мове. Пра гэта агенцтву “Мінск-Навіны” паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

– Здавалася б, дробязь, але яна можа падняць людзям настрой з раніцы, наладзіць на пазітыўны лад, – удакладніў Дараховіч.

Ён таксама дадаў, што падобныя аўдыёзвароты па раніцах пачнуць уключаць у наземным транспарце, на чыгуначным вакзале і ў электрычках.

поделиться