На выхадных у цэнтры Мінска закрыюць рух. Як паедзе транспарт?

На выхадных у цэнтры Мінска закрыюць рух. Як паедзе транспарт?
18 мая ў Мінску некаторыя вуліцы ў цэнтры горада закрыюць для руху ўсіх відаў транспарту. Так што і аўтобусы, і тралейбусы ў гэты дзень будуць ездзіць па змененых маршрутах, паведамляе “Мінсктранс”.

18 мая ў Мінску некаторыя вуліцы ў цэнтры горада закрыюць для руху ўсіх відаў транспарту. Так што і аўтобусы, і тралейбусы ў гэты дзень будуць ездзіць па змененых маршрутах, паведамляе “Мінсктранс”.

18 мая закрыюць частку праспекта Машэрава (ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў) і праспекта Пераможцаў (ад праспекта Машэрава да вуліцы Нарачанскай). Вось як зменяцца маршруты гарадскога транспарту.

У перыяд арыенціровачна з 12:00 да 16:00

Аўтобусы №29 паедуць з боку праспекта Машэрава па вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцах Нававіленскай, Арлоўскай і далей па маршрутах у абодвух напрамках.

Аўтобусы № 44, 136 паедуць з боку праспекта Машэрава па вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцах Нававіленскай, Арлоўскай, Ціміразева, Нарачанскай, праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках з усімі прыпынкамі ад “Выставачнага комплексу” да “Вяснянкі”.

У перыяд арыенціровачна з 14:00 да 16:00

Аўтобусы №1, 119С паедуць з боку вакзала па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Нарачанскай у абодвух напрамках з прыпынкамі па маршруце №119С “Раманаўская слабада”, “Ст. м. “Фрунзенская”, “Ціміразева”, “Л. Украінкі”, “2-я гарадская дзіцячая бальніца”.

Аўтобусы №69 будуць рухацца з боку праспекта Пушкіна па вуліцах Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал, праспект Незалежнасці і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

Аўтобусы №163 паедуць з боку вуліцы Кальварыйскай па вуліцах Раманаўская Слабада, Няміга.

У зваротным напрамку  па вуліцы Маскоўскай, праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай.

Аўтобусы №91 паедуць з боку вуліцы М. Багдановіча па вуліцах Няміга, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Нарачанскай, Ціхай, Вяснянка ў абодвух напрамках.

Аўтобусы №73 будуць рухацца па вуліцы Маскоўская, праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйская, Ціміразева ў прамым напрамку. І па вуліцах Ціміразева, Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Няміга ў зваротным напрамку.

Аўтобусы №133 паедуць з боку ДС “Вяснянка” па вуліцах Нарачанскай, Ціміразева, Арлоўскай і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

Аўтобусы №76Э, 89Э паедуць па вуліцах Арлоўскай, Ціміразева з прыпынкам “Л. Украінкі” ў абодвух напрамках.

Аўтобусы №11 паедуць з боку праспекта Пушкіна па вуліцах Ціміразева, Нарачанскай у абодвух напрамках.

Тралейбусныя маршруты №10, 39, 77 скарачаюцца да р/к “Берута” (ст. м. “Пушкінская”).

У перыяд прыкладна з 15:20 да 15:40 на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Нарачанскай часова прыпыняць рух аўтобусаў №44, 91, 119С, 136, 1056-ТК, 1119-ТК.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться