Праз каранавірус бясплатныя экскурсіі не зладзяць у красавіку. А калі?

Праз каранавірус бясплатныя экскурсіі не зладзяць у красавіку. А калі?
Праз сітуацыю з распаўсюджваннем новага каранавіруса ў Беларусі і свеце адзінаццаты Фэст экскурсаводаў пераносяць з красавіка на верасень.

Праз сітуацыю з распаўсюджваннем новага каранавіруса ў Беларусі і свеце адзінаццаты Фэст экскурсаводаў пераносяць з красавіка на верасень.

Калі помніце, CityDog.by пісаў, што адзінаццаты Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Беларусі з 25 па 26 красавіка. Але зараз сітуацыя змянілася.

«Мы клапоцімся аб нашых паважаных удзельніках і экскурсантах, – пішуць арганізатары фэсту. – Таму ў сувязі з неспрыяльным санітарна-эпідэміялагічным становішчам у Беларусі і свеце мы вымушаны перанесці Фэст экскурсаводаў-2020 на 19-20 верасня».

Бясплатныя экскурсіі Фэсту традыцыйна ладзяцца ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаюць 18 красавіка. Праводзіць экскурсіі ў межах Фэсту могуць не толькі экскурсаводы, але і выкладчыкі, краязнаўцы, гіды-перакладчыкі, эколагі, даследчыкі ды ўсе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться