Іміджавае відэа пра Беларусь запусціў еўрапейскі тэлеканал Euronews. Ролік працягласцю 30 секунд падрыхтаваны да надыходзячых Еўрапейскіх гульняў – яны пройдуць у чэрвені гэтага года.
У відэа можна ўбачыць асноўныя знакавыя месцы Мінска: Траецкае прадмесце, Нацыянальную бібліятэку і Мастацкі музей, Прывакзальную плошчу і плошчу Перамогі, стадыён “Дынама”. Яшчэ згадалі Зыбіцкую. Акрамя Мінска ў роліку прамільгнуў Нясвіж.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.