З 13:00 да 18:00 у Оk16 (Кастрычніцкая, 16/27) “Эгіда” праводзіць акцыю “Дарога дадому!”.
Па словах арганізатараў, на акцыю прыедуць жывёлы, “цалкам гатовыя стаць хатнімі”: “Усе яны здаровыя, прышчэпленыя, па ўзросце стэрылізаваныя, перад акцыяй будуць агледжаны ветэрынарамі з Дзяржветслужбы”.
Таму, калі вы вырашылі ўзяць каго-небудзь з жывёл, захапіце ланцужок і нашыйнік для сабак і пераноску альбо сумку для катоў. Пры перадачы жывёл новаму ўладальніку складаецца акт прыёмкі-перадачы, таму абавязкова вазьміце пашпарт.
Сёння ў Оk16 будзе працаваць “Палатка дапамогі”, куды можна прынесці корм, амуніцыю, лекі, напаўняльнікі, пераноскі, латкі і ўсё, што неабходна для ўтрымання жывёл у прытулках і на ператрымках.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.