Гэта дзіўна: машына вылецела з трасы, але пацярпелых не знайшлі

Гэта дзіўна: машына вылецела з трасы, але пацярпелых не знайшлі
Аб дзіўным здарэнні паведамілі на старонцы ў Instagram станцыі хуткай дапамогі Баранавічаў.

Аб дзіўным здарэнні паведамілі на старонцы ў Instagram станцыі хуткай дапамогі Баранавічаў.

Гэта адбылося ноччу 3 мая. Пад раніцу на станцыю хуткай дапамогі паступіла тэлефанаванне аб ДТЗ: машына не ўпісалася ў паварот, вылецела з трасы ў поле. Па тэлефоне паведамілі таксама, што адзін чалавек знаходзіцца без прытомнасці.

Але, калі медыкі прыехалі на месца выкліку, выявілі дзіўнае: ні ў машыне, ні побач з ёй нікога не было. Нават слядоў крыві нідзе не знайшлі.

Праўда, недалёка ад аўто знайшлі мужчынскі красовак. Пры гэтым той, хто зрабіў званок, трубку не падняў. Пра тое, што ж усё-такі адбылося на месцы аварыі, да гэтага часу нічога не вядома.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: СХНМД г. Барановічы.

поделиться