Во як! Акадэмія навук лічыць, што бяліць дрэвы ў горадзе не мае сэнсу

Во як! Акадэмія навук лічыць, што бяліць дрэвы ў горадзе не мае сэнсу
На сайце Petitions.by з’явіўся адказ на зварот аб мэтазгоднасці бялення ствалоў дарослых дрэў. Петыцыя была адпраўлена ў Нацыянальную акадэмію навук 26 красавіка, яе падпісалі больш за чатыры сотні карыстальнікаў.

На сайце Petitions.by з’явіўся адказ на зварот аб мэтазгоднасці бялення ствалоў дарослых дрэў. Петыцыя была адпраўлена ў Нацыянальную акадэмію навук 26 красавіка, яе падпісалі больш за чатыры сотні карыстальнікаў.

Аб чым гаворыцца ў петыцыі?

Аўтары пэтыцыі пісалі, што сумняваюцца ў эфэктыўнасці пабелкі дарослых дрэў на вуліцах і ў парках, што яна не абараняе расліны ад насякомых і грызуноў, а толькі псуе прыроднае аблічча дрэў.

У звароце таксама адзначана, што бяліць дрэвы пачалі падчас Другой сусветнай вайны, каб калона тэхнікі магла арыентавацца ў начны час. Маўляў, навошта гэта рабіць зараз.

Што адказала Акадэмія навук?

Адказ на зварот даў Інстытут эксперыментальнай батанікі імя Віталя Купрэвіча, які ўваходзіць у структуру НАН. Дырэктар інстытута Аляксандр Пугачэўскі пацвердзіў: найчасцей бяленне не мае сэнсу. Па яго словах, пабелка дрэў, якія растуць у парках, скверах, на бульварах і вуліцах, не прадугледжана. Выключэннем з’яўляюцца санітарныя зоны, тэрыторыі ўстаноў адукацыі.

Пры гэтым ён адзначае, што пабелка – гэта нятанны і працаёмкі працэс. І навукова-гаспадарчая мэтазгоднасць яго ў горадзе адсутнічае.

– Адзінае месца, дзе, як вынікае з падручнікаў садоўніцтва, належыць бяліць дрэвы, гэта пладовыя сады, – тлумачыць дырэктар інстытута.

Матолька таксама адрэагаваў на адказ НАН…

Блогер Антон Матолька на сваёй старонцы ў Facebook таксама даў каментарый наконт адказу Акадэміі навук. Ён адзначыў некалькі галоўных плюсаў у пісьме Пугачэўскага і адзначыў, што прыкладна такога адказа і чакалі.

“Прынамсі, мы атрымалі, што нам трэба. Зараз мы ўзброены афіцыйным адказам НАН і працягваем змагацца з гэтым злом (пабелкай дрэў. – Рэд.)”, – піша актывіст.

 

поделиться